Вы тут

Дзіцячы «акцэнт»


Для жыхароў новага гродзенскага мікрараёна Альшанка адкрылі чарговы сацыяльны аб'ект — аптэку.

Яна размясцілася на вуліцы Агінскага побач з амбулаторыяй дзіцячай паліклінікі, і таму акцэнт зрабілі на тавары дзіцячага асартыменту — гэта і лекавыя сродкі, і біялагічна актыўныя дабаўкі, і медыцынская тэхніка, і харчовыя вырабы. Дзіцячую тэматыку выкарысталі нават у афармленні гандлёвай залы. Уваход для зручнасці наведвальнікаў абсталявалі пандусам з поручнем.

— Аптэка прапануе бацькам усё, што неабходна для здароўя дзяцей і іх догляду, — зазначае намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» Таццяна ЗАРЭЦКАЯ. — Пры гэтым дзейнічае сістэма цэнавых зніжак. Пяціпрацэнтную зніжку прадастаўляюць пры набыцці лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці цяжарным жанчынам, шматдзетным сем'ям, дзецям да трохгадовага ўзросту, пенсіянерам, інвалідам, удзельнікам вайны і іншым асобам, якія маюць права на льготы. Такая ж зніжка прадугледжана для ўсіх кліентаў, калі кошт пакупкі адначасова перавышае 250 тысяч рублёў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.