Вы тут

«Дзень у вялікім горадзе»


Жаночае ток-шоу «Дзень у вялікім горадзе» ў новым тэлевізійным сезоне 2015-2016 застанецца праграмай-іправізацыяй, дзе кожная хвіліна прамога эфіру будзе стварацца не толькі па сцэнарыі, але і сумесна з тэлеаўдыторыяй.

А вось абмяркоўваць тую ці іншую праблему жанчыны будуць у абноўленай кампаніі: да вядомых ужо і любімых гледачамі вядучых далучыцца Настасся Марушка, першы выпуск з якой выйдзе ўжо сёння.

— Праграма «Дзень у вялікім горадзе» для жанчын і пра іх. Таму, як і раней, будзе рабіць акцэнт на інтэрактыў. Вам дастаткова проста патэлефанаваць, каб стаць часткай вясёлай кампаніі, у якой можна падзяліцца сваёй гісторыяй, выказаць уласны пункт гледжання па пытаннях, вынесеных на абмеркаванне, — адзначае кіраўнік праекта Аляксандра Снегіна.

Таму смела далучайцеся да прагляду і ўдзелу ў ток-шоу «Дзень у вялікім горадзе» на тэлеканале «Беларусь 1» з аўторка па пятніцу ў 13.00.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.