Вы тут

Тваё прызнанне ў любові Беларусі


Прадзюсарскі цэнтр «Грандм'юзік» запрашае ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і жадае падзяліцца сваімі ведамі пра яе ўнікальныя і прыгожыя мясціны, а таксама даведацца нешта новае пра наш край, паўдзельнічаць у рэспубліканскім праекце «Я люблю Беларусь». Яго галоўная ідэя ў тым, каб фарміраваць пачуццё патрыятызму ў моладзі, стымуляваць яе ведаць больш пра сваю краіну.

7-20

«Асноўная задача праекта «Я люблю Беларусь» — рабіць адкрыцці. Хоць мы жывём у невялікай краіне, не ўсе і не ўсё мы пра яе ведаем. Артысты — гэта тыя нешматлікія людзі, якія праз сваю прафесію вельмі часта падарожнічаюць, і ў кожнага ёсць магчымасць убачыць, што адбываецца за межамі горада, дзе ён жыве.  Менавіта тады вырашылі, што з гэтага часу ў канцэртныя туры з Сашам Нэма будзе адпраўляцца яшчэ і здымачная група», — расказваюць прадстаўнікі артыста.

Сутнасць праекта ў тым, што арганізаваны канцэрты і рознага кшталту выступленні ў гарадах Беларусі, на кожным з якіх будзе выконвацца гімн праекта з аднайменнай назвай. Песня напісана папулярным выканаўцам Сашам Нэма. Акрамя гэтага, у кожным горадзе праводзяцца здымкі відэа адметных мясцін горада і фрагменты з ролікаў увойдуць у будучы відэакліп на песню. Яго мэта — паказаць славутасці нашай зямлі ва ўсёй іх разнастайнасці.

Як адзначаюць удзельнікі праекта, іх ідэя знайшла водгук у аўдыторыі. У афіцыйных групах інтэрнэт-прасторы многія адрэагавалі і дзеляцца сваімі фотаздымкамі любімых месцаў і ведамі пра іх. У канцэртах прымаюць удзел вядомыя беларускай публіцы артысты Ларыса Грыбалёва, Саша Нэма, Вячаслаў Ракіцін і гурт «Мілкі». Плануецца, што да ўдзелу ў праекце падключацца спартсмены, тэлевядучыя, эстрадныя выканаўцы і ўсе тыя, каму ёсць чым падзяліцца і хто жадае паўдзельнічаць у такой маштабнай акцыі. Ужо прайшлі выступленні ў некаторых гарадах, такіх як Пружаны, Ліда, Мір, Смаргонь, і гэта толькі пачатак.

Адметна, што ў кожным населеным пункце каманду сустракае краявед, які знаёміць удзельнікаў са славутасцямі горада. Прысутнічаць на экскурсіі пры жаданні можа кожны. З мэтай пашырыць кола прыхільнікаў беларускай гісторыі ў сацыяльнай сетцы прадзюсарскі цэнтр аб'явіў конкурс. Стаць яго ўдзельнікам вельмі проста:

— зрабіце фотаздымак на фоне знакавага, на ваш погляд, аб'екта, які знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны;

— уступіце ў афіцыйную групу прадзюсарскага цэнтра;

— і размясціце свой фотаздымак на сцяне ў vk.com/ooograndmusіc.

Той, хто падыдзе да справы з найбольшай арыгінальнасцю, атрымае цікавы прыз. Таму самы час дзяліцца фотаздымкамі мясцін, дзе вы ўжо паспелі пабываць, і прыглядацца да тых, куды аднойчы па рэкамендацыі ўдзельнікаў праекта абавязкова наведаецеся.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».