Вы тут

Жыць сёння


Аляксандр Лукашэнка патрабуе выканання ў поўным аб'ёме запланаваных на сёлета паказчыкаў 

Такую задачу ён паставiў перад урадам, прымаючы з дакладам прэм'ер-мiнiстра краiны Андрэя Кабякова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мае зямныя патрабаваннi да ўрада ў тым, каб мы ўсё ж такi выканалi тое, што паставiлi перад сабой у гэтым годзе», —  падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

«Я разумею —  складанасцi i цяжкасцi. Але лiчыце, што ў нас iдзе ў эканомiцы вайна, ваеннае становiшча. I мы павiнны зрабiць усё для таго, каб вось у гэтых ваенных эканамiчных умовах выканаць тыя задачы, якiя перад сабой паставiлi, i мы павiнны iх вырашыць у гэтым годзе», —  заявiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў далажыць, як вырашаецца гэта задача ва ўрадзе.

«Трэба абавязкова вырашыць тое, аб чым я гавару. Зямное, —  адзначыў Аляксандр Лукашэнка. —  Людзi ж не патрабуюць ад нас штосьцi незвычайнае! Яны разумеюць, што мы працэнтаў на 80 трапiлi ў гэты крызiсны перыяд не па сваёй волi. Не мы таму вiной».

«Але вылазiць з гэтага, напружваючыся да неймавернасцi, давядзецца нам. Нiкуды ад гэтага не дзенешся. Чакаць, што будуць лепшыя часы ў нашых суседзяў, на нашых рынках, не даводзiцца, вы бачыце, як развiваюцца падзеi. Таму давядзецца iсцi, праломваючыся, канкурыруючы, на iншыя рынкi. Гэта задача кожнага», —  падкрэслiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў блiжэйшым будучым будуць абмеркаваны стратэгiчныя пытаннi па развiццi краiны на наступную пяцiгодку.

«Не хачу папракнуць цяперашнi ўрад у гэтым, але ў нас склалася практыка: калi нешта не атрымлiваецца, значыць, трэба Прэзiдэнту або грамадству падсунуць нейкiя вялiкiя крокi ў будучыню, i прытым крокi не заўтрашняга дня (я ўжо не гавару пра сённяшнi), а нейкай аддаленай перспектывы. I калi я знаёмлюся з такiмi канцэптуальнымi рэчамi для нашай краiны, я заўсёды думаю аб тым, хто ж будзе выконваць тое, што мы сёння вызначым», —  адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

«Па-другое, людзям трэба жыць не толькi заўтра, гэта, зразумела, вельмi важна, але людзi жывуць сёння. I мы павiнны забяспечыць усё неабходнае для таго, каб людзi жылi нармальна», —  падкрэслiў Прэзiдэнт. Ён звярнуў увагу на тое, што гэта не перадвыбарная рыторыка. «Мне ў гэтай рыторыцы, калi ўжо казаць шчыра, неабходнасцi няма. I я на гэта не арыентуюся», —  сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.