Вы тут

Пажарныя паедуць на Алімпіяду


Пажарна-выратавальны спорт прапанаваны для ўключэння ў паказальную праграму Гульняў

У Гродне працягваецца чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце. На працягу чатырох дзён тры сотні ўдзельнікаў разыграюць 32 камплекты ўзнагарод. У першы дзень спаборніцтваў нашы суайчыннікі ўжо паспелі паказаць сваё майстэрства і заваявалі 9 медалёў. Сусветнае першынство стартавала са спаборніцтваў па ўздыме па штурмавой лесвіцы ў паверхі вучэбнай вежы.

7-33

Адзначым, што ў старэйшай групе юніёрак ва ўзросце 17-18 гадоў усе прызы заваявалі беларускія спартсменкі. Кацярына Багданава і Аксана Карэва паказалі вынікі, якія перавышаюць папярэдні сусветны рэкорд — 7,66 і 7,64 секунды адпаведна. У фінале дзяўчаты заваявалі першае і другое месцы з вынікамі 7,80 сек. і 7,81 сек.

Пры ўздыме па штурмавой лесвіцы на другі паверх вучэбнай вежы ў старэйшай групе (17-18 гадоў) золата заваяваў Дзмітрый Дубіцкі, а срэбра Дзмітрый Вайцяхоўскі — спартсмены зборнай Беларусі. Бронза дасталася Максіму Хужыну з Расіі. Пры гэтым у паўфінальным забегу пераможца пабіў сусветны рэкорд, які быў устаноўлены яшчэ ў 2010 годзе. Курсант 1-га курса Камандна-інжынернага інстытута МНС Беларусі паказаў час 1040, выканаўшы ўздым на пяць сотых секунды хутчэй за сусветны рэкорд.

У ходзе спаборніцтваў стала вядома, што Міжнародная спартыўная федэрацыя пажарных і ратавальнікаў плануе падаць заяўку на ўключэнне ў праграму Алімпійскіх гульняў пажарна-выратавальнага спорту як паказальнага віду. Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар выканаўчага камітэта Міжнароднай спартыўнай федэрацыі пажарных і ратавальнікаў Андрэй Калінін.

Заяўку ў МАК у Лазану плануецца падаць да наступнай Алімпіяды. Андрэй Калінін адзначыў, што ў пажарна-выратавальнага спорту ёсць усе шанцы для таго, каб стаць алімпійскім.

— Чэмпіянат штогод робіць крокі наперад па колькасці ўдзельнікаў, праграме, сёння на ім прадстаўлены розныя ўзроставыя катэгорыі як сярод мужчын і юнакоў, так і сярод дзяўчат і жанчын. Мы выконваем усе патрабаванні Алімпійскага камітэта. Адзінай перашкодай з'яўляецца недастатковая колькасць краін-удзельніц, — сказаў ён.

Дырэктар выканкама Міжнароднай федэрацыі таксама высока ацаніў арганізацыю чэмпіянату свету ў Гродне. Ён адзначыў, што Беларусь заслужыла права на правядзенне гэтага мерапрыемства, бо ў краіне яшчэ з часоў Савецкага Саюза існуе моцная школа ратавальнікаў.

Важную ролю правядзення падобных спаборніцтваў адзначыў і міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка. Ён выказаў думку аб тым, што правядзенне спаборніцтваў сусветнага ўзроўню — найлепшы спосаб папулярызацыі прафесіі ратавальніка.

— Любыя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню вельмі значныя для краіны, у якой яны праводзяцца. А пажарна-выратавальны спорт сёння — адзін з тых, якія бурна развіваюцца і прыцягваюць усё больш краін-удзельніц. У першую чаргу гэтыя спаборніцтвы служаць папулярызацыі самой прафесіі ратавальніка. Пераадольваць конкурсныя перашкоды не кожнаму пад сілу, а для ратавальніка спорт — неад'емная частка прафесійнай дзейнасці, — падкрэсліў міністр.

Таксама ён адзначыў пазітыўную рэакцыю на спартыўныя спаборніцтвы саміх жыхароў Гродна і гасцей горада і выказаў
надзею, што ў далейшым лік краін і ўдзельнікаў спаборніцтваў будзе павялічвацца.

У Гродне спаборнічаюць спартсмены — прадстаўнікі 13 краін, гэта як ужо вядомыя лідары пажарна-выратавальнага спорту, удзельнікі з Расіі, Беларусі, Украіны, Чэхіі, так і тыя, хто нядаўна далучыўся да гэтага віду, напрыклад карэйцы. Дарэчы, менавіта у Карэі пройдзе наступны чэмпіянат свету.

Нагадаем, у сусветным першынстве бяруць удзел як мужчыны, так і жанчыны, у рамках чэмпіянату ў Гродне праходзіць ІІ чэмпіянат свету сярод нацыянальных жаночых моладзевых каманд і ІІ першынство свету сярод дзяўчат і юніёрак па пажарна-выратавальным спорце.

Дар'я Лабажэвіч.

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.