Вы тут

Акно ў футбольную восень


Барысаўскі БАТЭ на сваім полі перамог венгерскі «Відэатон» і забяспечыў сабе ўдзел у групавых спаборніцтвах еўракубкаў.

Праўда, якім будзе турнір, вырашыцца ў найбліжэйшыя тыдні. Калі барысаўчане ўдала выступяць у 4-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, то згуляюць у найлепшым клубным турніры кантынента. У іншым выпадку іх будзе чакаць Ліга Еўропы, аднак нават думаць аб гэтым не хочацца.

Пасля нічыі ў венгерскім Секешфехервары матч у адказ чакалі з хваляваннем. Але Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ, яшчэ перад паўторнай сустрэчай сказаў, што чакаць сюрпрызаў ад саперніка наўрад ці трэба. Так і атрымалася. Амаль цалкам запоўненая «Барысаў-Арэна» не ўбачыла шматлікіх атак, галявых момантаў і прыгожых камбінацый у выкананні венграў. Безумоўна, план на гульню ў іх быў, але беларускія хлопцы аказаліся ім проста не па зубах. А пасля выдалення Кеса Лейкса на малахітавым газоне панавала адна каманда. Пры гэтым да 82-й хвіліны на табло быў даволі «слізкі» лік 0:0. У гаспадароў ніяк не атрымлівалася забіць. Пры гэтым адна выніковая контратака апанента — і часу, каб адыграцца, амаль не засталося б. Добра, што гэтага не здарылася. За восем хвілін да завяршэння сустрэчы Няманья Нікаліч галавой паразіў вароты гасцей і прынёс вікторыю сваёй камандзе. Яшчэ колькі хвілін, і стадыён пагрузіўся ў агульную эйфарыю.

— Ведаеце, для нас было вельмі важна дасягнуць станоўчага выніку, — прызнаўся пасля сустрэчы Аляксандр Ермаковіч. — Не хацеў бы выдзяляць асобныя звёны. Увогуле каманда згуляла добра: і абаронцы, і паўабаронцы. Можна прад'явіць прэтэнзіі да рэалізацыі. Але спішам гэта на тое, што ціснула адказнасць.

Імя саперніка БАТЭ стане вядомым ужо сёння. Лёсаванне адбудзецца ў швейцарскім Ньёне і пачнецца ў 13:00 па беларускім часе. Сярод магчымых апанентаў барысаўчан — албанскі «Шкендэрбеу», шведскі «Мальмё», «Партызан» з Сербіі, ізраільскі «Макабі» і казахстанская «Астана».

Тарас ШЧЫРЫ. taras@zviazda.by

Як гулялі астатнія каманды? Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. «Шахцёр» (Данецк) — «Фенербахчэ» (Турцыя) — 3:0 (0:0), «Вікторыя» (Чэхія) — «Макабі» (Ізраіль) — 0:2 (2:1), «Шкендэрбеу» (Албанія) — «Мілсамі» (Малдова) — 2:0 (2:0), «Бруге» (Бельгія) — «Панатынайкас» (Грэцыя) — 3:0 (1:2), «Мальмё» (Швецыя) — «Рэд Бул» (Аўстрыя) — 3:0 (0:2), «Партызан» (Сербія) — «Сцяўа» (Румынія) — 4:2 (1:1), «Базэль» (Швейцарыя) — «Лех» (Польша) — 1:0 (3:1), «Спарта» (Чэхія) — ЦСКА (Расія) — 2:3 (2:2), «Карабах» (Азербайджан) — «Сэлцік» (Шатландыя) — 0:0 (0:1), «Астана» (Казахстан) — ХІК (Фінляндыя) — 4:3 (0:0), «Манака» (Францыя) — «Янг Бойз» (Швейцарыя) — 4:0 (3:1), «Аякс» (Галандыя) — «Рапід» (Аўстрыя) — 2:3 (2:2), «Мёльдэ» (Нарвегія) — «Дынама» (Харватыя) — 3:3 (1:1).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.