Вы тут

Вырашыў аддаць чужое


Падазраваны ў крадзяжы вырашыў вярнуць прысвоены ноўтбук, калі ягоны фотаздымак з'явіўся ў сродках масавай інфармацыі.

Арыенціроўкі патэнцыйнага злодзея апублікавалі пасля таго, як да праваахоўнікаў звярнулася 30-гадовая жыхарка сталіцы. Падчас наведвання гіпермаркета яна пакінула ноўтбук у камеры захоўвання, а калі вярнулася — камп'ютара ўжо не было. Паводле відэазапісаў мужчына, які знёс чужы лэптоп, акрамя сваёй ячэйкі, спрабаваў адчыніць яшчэ некалькі, у адной з іх ён і знайшоў ноўтбук. А калі пасля даведаўся, што яго шукаюць, усё ж такі вырашыў вярнуць чужое. Ён дамовіўся сустрэцца з гаспадыняй камп'ютара, але яна прыйшла не адна, а разам з міліцыянерамі.

— За падобны крадзеж затрыманаму пагражаюць грамадскія работы альбо штраф, папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў, — кажа Вераніка Стрэльская, прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС сталіцы.

Тарас ШЧЫРЫ. taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.