Вы тут

Гарачыня не адступае


У пятніцу, 7 жніўня, характар надвор'я істотна не зменіцца. Па-ранейшаму чакаецца паступленне вельмі цёплай паветранай масы з паўднёвага захаду Еўропы. Ападкаў не прагназуецца.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль.
Удзень будзе 30-34 градусы цяпла, месцамі па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 35-36 °С. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Беларусі Аляксандр Бяганскі.

Гарачае і сухое надвор'е захаваецца ў выхадныя. У суботу ападкі не прагназуюцца. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы вышэй за нуль. Удзень будзе плюс 30-36 градусаў. У нядзелю таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у крайніх паўночна-заходніх раёнах, з праходжаннем малаактыўнага атмасфернага фронту, магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы вышэй за нуль. Удзень чакаецца плюс 30-36 градусаў.

У Гідрамеце падкрэслілі, што ў сувязі з гарачым і сухім надвор'ем на большай частцы тэрыторыі краіны пагаршаецца становішча з небяспекай пажараў у лясах, і нагадалі пра асцярожнае абыходжанне з агнём. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі ўведзена забарона на наведванне лясоў, а да выхадных, як адзначылі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, яна будзе дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У пачатку наступнага тыдня, 10 жніўня, уначы ў некаторых раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, па поўдні — да плюс 23. Удзень будзе 27-34 градусы цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 35-36 градусаў.

У аўторак-сераду, 11-12 жніўня, ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы цяпла, удзень будзе 28-35 градусаў вышэй за нуль.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.