Вы тут

У рамках акцыі "Лета з добрай кнігай" прайшоў штогадовы кніжны марафон


Падчас яго беларускія пісьменнікі, літаратуразнаўцы, укладальнікі, аўтары і выканаўцы песень зладзілі сустрэчы са сваімі чытачамі ў сталічнай кнігарні "Светач".

Першай пра сябе расказала дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, аўтар кніг "Казкі сіняй падушкі", "Казкі сівой даўніны", "Код геніяльнасці" і інш. Яна ўпэўнена, што для дзетак трэба пісаць творы на беларускай мове, каб яны змалку шанавалі роднае слова. Казачніца распавяла сваім маленькім чытачам і іх бацькам, што, каб пісаць чароўныя гісторыі, яна сама стала крыху чараўніцай -- феяй Краіны сноў. У доказ гэтага пісьменніца стала загадваць прысутным загадкі, а за правільныя адказы чаравала для іх добрыя сны.

Аб трагічных падзеях вайны расказала лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Ніна Галіноўская. Аўтар кнігі "Калі я шчаслівы" прачытала некалькі сваіх вершаў, у тым ліку кранальны твор "Размова з бацькам", які прысвяціла свайму тату, што загінуў у вайну.

Сваімі творамі чытачоў і слухачоў радавалі таксама Міхась Пазнякоў, Віктар Шніп, Дзмітрый Пятровіч, Зося Кустава, Анатоль Верабей, Алесь Камоцкі, Таццяна Сівец, Алег Ждан, Віктар Ляскоўскі.

Наведвальнікі кнігарні змаглі паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне, атрымаць памятныя падарункі, паслухаць выступленні сямейна-эстраднага ансамблю Алены Церашковай "Без секунднай стрэлкі". Набыць кніжкі і іншыя тавары ў кнігарні можна было з 10%-най зніжкай, ды яшчэ і ўзяць аўтограф у аўтара, што многія і паспяшаліся зрабіць. Дарэчы, кнігарня была адчынена да 23.00.

Арганізатарамі акцыі выступілі ААТ «Белкніга», выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Выдавецкі дом «Звязда».

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.