Вы тут

Усё добра, але можна і лепш


Пашыраць кааперацыйныя сувязі і ствараць новыя вытворчасці. Менавіта такі шлях развіцця для ААТ «Інвет» убачыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка падчас яго наведвання.

Раней прадпрыемства вырабляла прадукцыю зоаветэрынарнага прызначэння для ўсяго СССР. Але з распадам Савецкага Саюза рынкі збыту былі страчаны, прадпрыемства апынулася на мяжы ліквідацыі. У 2006 годзе Віцебскім аблвыканкамам сумесна з урадам быў зроблены шэраг захадаў — і вытворчасць удалося захаваць. «Прынялі рашэнне, што гэтае прадпрыемства будзе працаваць у кааперацыі з Міністэрствам прамысловасці, у прыватнасці з Мінскім трактарным заводам і вытворчым аб'яднаннем «Гомсельмаш», — сказаў спікер ніжняй палаты. Дзякуючы гэтаму сёння на ААТ «Інвет» наладжаны выпуск паліўных бакаў, укладзены значныя інвестыцыі, захаваны працоўныя месцы.

Як бы добра ні склаўся лёс прадпрыемства, пакуль яно таксама не ідэальнае. «Галоўная мэта цяпер — гэта пашырэнне кааперацыйных сувязяў з тым жа трактарным заводам, і такія магчымасці ёсць. Тут прысутнічае кіраўніцтва завода, канструктары, і мы шукаем падыходы, каб пашырыць узаемадзеянне на карысць і заводу, і Мінпраму, і Беларусі», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Па яго словах, адным з асноўных пытанняў застаецца нарошчванне экспарту. «У прадпрыемства вялікі імпартны складнік — электраэнергія, поліэтылен, тэрмапластмасаўтаматы. Неабходна дыверсіфікаваць рынкі — знаходзіць новыя і пашыраць прысутнасць у Расіі, Казахстане», — лічыць спікер і дадае, што пры гэтым нельга забываць пра неабходнасць зніжаць выдаткі прадпрыемства.

Праўда, адным наведваннем ААТ «Інвет» візіт старшыні Палаты прадстаўнікоў не абмежаваўся. Уладзімір Андрэйчанка высока ацаніў дасягненні аграрыяў Верхнядзвінскага раёна: «Я задаволены тым, што ўбачыў на палях. Жніво тут пачалі крыху са спазненнем, але дзякуючы таму, што выконваюцца тэхналогіі, людзі творча ставяцца да даверанага ўчастка працы, асабліва агранамічная служба, у раёне вырашчаны нядрэнны ўраджай. Думаю, што ёсць усе магчымасці забяспечыць валавы збор на ўзроўні мінулага года. Зараз у Верхнядзвінскім раёне ўраджайнасць больш за 40 ц/га — гэта выдатны паказчык».

Але пры добрай ураджайнасці для гэтага раёна дагэтуль актуальнай праблемай застаецца забяспечанасць палівам. «Усюды запас паліва не большы, чым на двое сутак. У такіх умовах працаваць даволі праблематычна. Гэтае пытанне мы абмяркоўвалі з губернатарам, у яго адбылася размова з віцэ-прэм'ерам, ідзе пошук падыходаў», — упэўніў спікер ніжняй палаты беларускага парламента.

Станіслава ПРУШЫНСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.