Вы тут

Тэлевізіёншчыкі супраць футбалістаў


У суботу на гарадскім стадыёне ў Маладзечне пройдзе таварыскі футбольны матч паміж камандамі тэлеканала АНТ і  ДЮСШ №4, якая прадстаўляе раён на чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе.

Сустрэча пройдзе ў рамках спартыўнай акцыі “Мы разам” тэлеканала АНТ. Яна прымеркавана да Года моладзі.

Як стала вядома “Звяздзе”, у межах акцыі гэты матч не стане адзіным. У гэтым месяцы тэлевізіёншчыкі згуляюць з камандай Беразіно, а ў верасні – супраць Старых Дарог і Стоўбцаў. А завяршыцца праект матчам на “Барысаў-Арэне”, пасля якога адбудзецца канцэрт з удзелам эстрадных выканаўцаў.

За АНТ згуляюць майстар спорту міжнароднага класа па кікбоксінгу, спявак Альберт Скараход, бард Анатоль Длускі, а таксама былыя футбалісты мінскага “Дынама” Сяргей Паўлюковіч і Віталь Ледзянёў.

Пачатак сустрэчы ў 19:00. Уваход на стадыён вольны.

Якаў ЖУРБІН

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.