Вы тут

У лясы — ні кроку!


З мэтамі папярэджвання ўзнікнення лясных пажараў і прадухілення ўскладнення становішча ва ўсіх раёнах краіны ўведзена забарона на наведванне лясоў, пра што паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. У перыяд забароны закрываюцца ўсе шлагбаумы на з'ездах з дарог ва ўгоддзі. Самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы забараняецца. На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама ўладкаваных месцаў адпачынку. Распальваць вогнішчы ў лясах і на тарфяніках таксама нельга. Забараняецца ўезд на ўсе лясныя дарогі (за выключэннем дарог агульнага карыстання, якія праходзяць праз лясныя масівы).

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».