Вы тут

Грэцыя выплаціла МВФ 186 мільёнаў еўра


Грэцыя перавяла Міжнароднаму валютнаму фонду чарговы транш выплат па дзярждоўгу ў памеры 186,3 мільёна еўра. У дзень выплаты — 6 жніўня — прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявілі, што новы пакет дапамогі Афінам плануецца ўзгадніць да канца жніўня. У канцы ліпеня МВФ прыняў рашэнне не выдаваць Грэцыі новых крэдытаў, увязаўшы іх прадастаўленне з рэформамі эканомікі краіны, а таксама з вылучэннем пакета фінансавай дапамогі з боку еўразоны.

8-29

На пасяджэнні праўлення фонду 29 ліпеня было адзначана, што ў Грэцыі занадта высокі ўзровень доўгу, а ранейшыя абяцанні аб правядзенні рэформаў Афіны так і не выканалі. У сярэдзіне ліпеня Грэцыя папярэдне дамовілася з Еўрасаюзам аб новым пакеце фінансавай дапамогі на 86 мільярдаў еўра. Умовай для пачатку перамоваў было прыняцце серыі законаў аб узмацненні мер эканоміі. Наступны плацеж па абавязку перад Еўрапейскім цэнтральным банкам Афінам трэба зрабіць 20 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.