Вы тут

КНДР створыць уласны часавы пояс


Улады Паўночнай Карэі абвясцілі аб стварэнні ўласнага часавага пояса. У адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага народнага схода КНДР, пачынаючы з 15 жніўня краіна будзе жыць па новым часе — стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на 30 хвілін назад. Такім чынам Паўночная Карэя апынецца паміж двума часавымі паясамі, у якіх жывуць Японія (GMT + 9:00) і Кітай (GMT + 8:00). Змена прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Карэі ад японскай акупацыі. У Сеуле планы Пхеньяна раскрытыкавалі: па словах афіцыйнага прадстаўніка паўднёвакарэйскага міністэрства па справах аб'яднання, змена часавага пояса ў КНДР можа негатыўна адбіцца на працы індустрыяльнага комплексу «Кэсан», а ў будучыні і на працэсах міжкарэйскай інтэграцыі ўвогуле. Паўднёвая Карэя працягне жыць у адным часавым поясе з Японіяй, паколькі пераход на іншы час можа пацягнуць сур'ёзныя эканамічныя праблемы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.