Вы тут

Ва Украіне ўступіў у сілу закон аб мясцовых выбарах


Закон «Аб мясцовых выбарах» уступіў у дзеянне на тэрыторыі Украіны. Яго тэкст апублікавала друкаванае выданне Вярхоўнай Рады.

Старт выбарчай кампаніі будзе дадзены 5 верасня, за 50 дзён да пачатку галасавання, якое адбудзецца 25 кастрычніка. У мясцовых выбарах змогуць прыняць удзел тыя палітычныя партыі, якія былі зарэгістраваны на момант апублікавання закона. Выбарчыя блокі партый пазбаўлены права на ўдзел у выбарах. Таксама, у параўнанні з выбарамі 2010 года, да пяці працэнтаў павялічыўся прахадны бар'ер для партый, які раней складаў тры працэнты.

Выбары ў мясцовыя Саветы Крыма, а таксама на частцы тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей праводзіцца не будуць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.