Вы тут

Моладзі неабыякава будучыня краіны


Учора адбыліся адкрытыя дэбаты БРСМ “Выбірай. By” на тэму “Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь”, якія аб’ядналі болей чым дзвесце маладых лідэраў з усёй краіны. Экспертамі на іх выступілі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі і першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў.

На думку старшыні ЦВК, моладзь болей актыўна, чым у мінулыя гады, бярэ ўдзел у выбарчым працэсе: “Мне здаецца  -- прынамсі, так выглядае ў інфармацыйным плане, -- што ў гэтай выбарчай кампаніі моладзь удзельнічае больш актыўна. Яна часцей заяўляе аб сабе, прэзентуе крэатыўныя праекты. І праект "Выбирай.by!", і ў тым ліку сённяшнія дэбаты -- гэта культурныя, інтэлігентныя мерапрыемствы агітацыйнага характару, якія павінны арганізоўвацца для моладзі. Цалкам магчыма, што яны выхаваюць адказных выбаршчыкаў. Таму я ацаніла б ролю моладзі ў выбарах як ўсё болей нарастальную”.

Прытым асноўная мэта дэбатаў – абмеркаванне актуальных пытанняў ва ўсіх сферах жыцця. “Гэты праект вельмі важны для нас, таму што мы праз дэбаты вучым моладзь. Першая наша задача – гэта адукацыйная. Моладзь сёння павінна ўмець адстойваць сваё меркаванне. Яны павінны арыентавацца ў вялікай колькасці інфармацыі”, -- кажа Андрэй Белякоў. “Сёння мы абмяркоўваем выбарчую кампанію, выбарчае права. У Год моладзі важна рабіць правільны выбар. Мы дыскутуем, спрачаемся, маем зносіны, даказваем, але самае важнае, што мы аб'ядноўваемся і ідзем наперад разам", -- лічыць ён.

Працяг матэрыялу чытайце ў бліжэйшым нумары “Чырвонай змены”.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.