Вы тут

Вішні ў Малінаўцы


У Малінаўцы сёлета небывалы ўраджай вішняў. Яшчэ ў мінулую суботу многія гаспадары здымалі апошнія ягады з дрэваў (на Лагойшчыне садавіна заўсёды спее пазней). Гаспадар аграсядзібы «У Лявона» Леанід Загорскі гасцінна запрашае пакаштаваць сапраўдную малінаўскую вішню.

11-22

Жыхар вёскі з прыгожай назвай Малінаўка Леанід Загорскі не першы год вядзе назіранні за надвор'ем і за паводзінамі саду і адзначае, што за апошнія восем гадоў пладаносныя дрэвы, акрамя вішняў, далі багата яблыкаў, груш, сліў, парэчкі, вядома, маліны.

— Мае продкі жылі не толькі за гарою, хоць і атрымалі прозвішча Загорскія. Жылі ў такім выключным месцы, дзе спрадвеку вяліся маліны, — гаворыць 51-гадовы гаспадар сядзібы. — Таму ў кожным садзе-агародзе і цяпер не пераводзіцца гэтая найкаштоўнейшая ягада.

11-30

Аграсядзіба «У Лявона» — першая гасцінная сядзіба ў Малінаўцы. Леанід Загорскі пачаў займацца турысцкай справай тры гады таму. Па доўгу службы (а ён працуе ахоўнікам у гарналыжным цэнтры «Сілічы») ён бачыў, што многія людзі хацелі б некалькі дзён правесці ў гэтым месцы, але не заўсёды ёсць свабодныя нумары ў гатэлі. Маючы крыху вольнага часу, па прыкладзе многіх лагайчан, якія раней пачалі турысцкі занятак, Леанід вырашыў таксама зрабіць свой двор гасцінным для іншых. Тым больш што Малінаўка месціцца побач з яшчэ адным гарналыжным цэнтрам — «Лагойск», а таксама са знакамітай біятлоннай трасай «Заечая паляна». Леанід па натуры чалавек гасцінны, і сустракаць на сваім падворку гасцей для яго — адно задавальненне. Ад бацькоў яму дастаўся дом і 35 сотак зямлі — са старым (яму ўжо 80 гадоў) яблыневым садам і лужком. Сваімі рукамі змайстраваў гасцявы дом, па самых сучасных мерках зрабіў яго камфортным. Добраўпарадкаваў тэрыторыю, зрабіў сажалку для лоўлі рыбы, паставіў альтанку, лазню. Пасадзіў шмат дрэў розных гатункаў, вінаграду, пладаноснай парэчкі і маліны.

11-29

За Лявонавай сядзібай пачынаюцца прыгожыя пейзажы, ад якіх нашу Лагойшчыну называюць «беларускай Швейцарыяй». Наведвальнікам (а госці на сядзібе не толькі мінчане, але і нават з Расіі) таксама падабаюцца гэтыя краявіды, глядзець на якія ніколі не стамляешся. А ўжо цішыня, паветра, мядовы водар — на сядзібе ёсць і куточак з пчоламі...

Што датычыцца спелых вішняў: буйныя сакавітыя ягады заўсёды былі і ёсць своеасаблівая візітоўка Малінаўкі.

11-24

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Лагойскі раён

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.