Вы тут

Як з веласіпедам праехаць у вагоне?


З пачатку жніўня ўступілі ў сілу новыя Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, якія былі зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №609 ад 17 ліпеня. Уладальнікі веласіпедаў пачалі па-свойму трактаваць іх у частцы перавозкі сваіх двухколавых машын, у сувязі з чым прэс-цэнтр магістралі выступіў з больш падрабязнымі тлумачэннямі па гэтым пытанні.

11-6

Найперш адзначаецца, што ў частцы перавозкі веласіпедаў новыя правілы не ўтрымліваюць значных змяненняў у параўнанні з іх ранейшай рэдакцыяй і лібералізуюць пэўныя ўмовы перавозкі.

Так, у адпаведнасці з пунктам 88 новых правілаў, па норме бясплатнай перавозкі ручной паклажы дапускаецца перавозка аднаго веласіпеда ў разабраным і ўпакаваным выглядзе памерам па суме трох вымярэнняў не больш за 200 сантыметраў. Такая ж норма распаўсюджвалася на перавозку двухколавых машын і ў ранейшай рэдакцыі дакумента. У той жа час, калі ў папярэдняй рэдакцыі правілаў буйнагабарытныя прадметы, памер якіх па суме трох вымярэнняў перавышаў 200 сантыметраў, да перавозкі ў якасці ручной паклажы ў пасажырскіх вагонах не дапускаліся (пунктам 68), дык новая рэдакцыя прадугледжвае такую магчымасць.

Замест адмовы пасажыру пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній будзе прапанавана дадаткова аформіць поўны праязны дакумент. Напрыклад, кошт праезду па маршруце Мінск — Орша ў плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній зараз складае 48 тысяч рублёў. У выпадку, калі пасажыр жадае перавезці ў вагоне гэтага цягніка веласіпед, памеры якога ў разабраным выглядзе перавышаюць па суме трох вымярэнняў 200 сантыметраў, яму патрабуецца дадаткова заплаціць яшчэ 48 тысяч рублёў. Кошт праезду пасажыра разам з веласіпедам у плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній па маршруце Мінск — Маладзечна складзе 62 тысячы рублёў, па маршруце Мінск — Баранавічы — 76 тысяч рублёў.

ДАРЭЧЫ

У адпаведнасці з пунктам 90 правілаў, веласіпед у неразабраным выглядзе, як і раней, у цягніку з ненумараванымі месцамі дазваляецца правозіць не больш за адзін у тамбуры вагона (пры іх наяўнасці), а таксама ў вызначаных перавозчыкам месцах у вагонах за плату, устаноўленую ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».