Вы тут

Дзясяткі новых працоўных месцаў


Дазволіць стварыць адкрыццё двух новых прадпрыемстваў у Дзяржынскім раёне

Як паведаміла начальнік аддзела інвестыцый камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Лізавета Давельман, у Фаніпалі прадпрыемства «Эвіпак Індастрыз» рэалізуе праект па будаўніцтве вытворчай базы (інсталяцыя аўтаматызаванай вытворчай лініі аўстрыйскай кампаніі SML па вытворчасці стрэтч-плёнкі) і інжынерных камунікацый. Інвестыцыйны дагавор заключаны ў чэрвені 2010 года, а на сёння асвоена больш за 66 млрд інвестыцый. «Выпуск высакаякаснай пяціслойнай стрэтч-плёнкі дазволіць вырашыць узрастаючую патрэбу ў гэтай прадукцыі як на беларускім рынку, так і на рынках блізкага замежжа. Плануецца, што новы аб'ект вытворчасці ўвядуць у эксплуатацыю ў снежні, тут будзе створана каля 20 новых працоўных месцаў», — адзначыла спецыяліст аблвыканкама.

Завяршаецца будаўніцтва аб'екта прадпрыемства «ФераліБел» па арганізацыі вытворчасці электрычных награвальнікаў і ацяпляльных катлоў на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Работы вядуцца з сакавіка гэтага года, фактычны аб'ём асвоеных інвестыцый склаў каля 50 млрд рублёў. Пасля завяршэння плануецца стварыць больш за 50 новых працоўных месцаў. Прадукцыя прадпрыемства будзе пастаўляцца ў Расію, Украіну, Казахстан, Узбекістан, краіны Балтыі.

Акрамя таго, працягваецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта закрытага акцыянернага таварыства «Амкадор-эластамер» па вытворчасці гумовых сумесяў, формавых і няформавых гуматэхнічных вырабаў у Фаніпалі. Будаўніцтва аб'екта пачалося чатыры гады таму і завершыцца, як мяркуецца, у снежні 2016 года. Усяго плануецца асвоіць каля Br330 млрд інвестыцый, па выніках будзе створана больш за 50 новых працоўных месцаў. Дзякуючы прадпрыемству, у Мінскай вобласці з'явіцца імпартазамяшчальная вытворчасць кольцаў, утулак, ушчыльняльнікаў, дыванкоў для айчыннага машынабудавання.

Па словах Лізаветы Давельман, у другім квартале гэтага года ў Дзяржынску таварыства з абмежаванай адказнасцю «Элезер» адкрыла прадпрыемства па вытворчасці сродкаў механізацыі пасляўборачнай апрацоўкі збожжа на аснове набыцця абсталявання вядучых сусветных кампаній. Аб'ём фактычна асвоеных інвестыцый склаў больш за Br85 млрд, створана 77 новых працоўных месцаў. Інвестыцыйны праект накіраваны на імпартазамяшчэнне машын і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў складзе ачышчальна-сушыльных зернякомплексаў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.