Вы тут

Ахвяры спякоты


— Толькі за мінулыя выхадныя, калі па ўсёй краіне ставіліся тэмпературныя рэкорды, у экасістэмах зарэгістравана 113 пажараў, — паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. — Амаль усе пажары здарыліся праз чалавечы фактар. У такое сухое надвор'е лес, тарфянік, трава могуць успыхнуць усяго ад аднаго недакурка, запалкі ці нават проста ад кантакту з распаленымі часткамі аўтамабіля.

У суботу памёр 92-гадовы дзед, які атрымаў трыма днямі раней моцныя апёкі на пажары сухой травы ў вёсцы Залужжа Стаўбцоўскага раёна. У гэты ж дзень у Валожынскім раёне на полі каля вёскі Пастаянцы загарэўся камбайн. Агонь на карню знішчыў 8 гектараў пшаніцы. Супрацоўнікі МНС пры гэтым здолелі адстаяць 20 гектараў з няўбраным збожжам.

Зводкі ж з вадаёмаў краіны ўвогуле нагадваюць даныя з месцаў баявых дзеянняў.

— За мінулы тыдзень патанулі 35 чалавек, пры гэтым 25 — за выхадныя, — расказаў вядучы спецыяліст Таварыства ратавання на водах Алег Баразна. — Усе няшчасныя выпадкі адбыліся на так званых дзікіх пляжах — у месцах, непадкантрольных ратаўнікам. Заклікаем тых, хто адпачывае на вадзе, рабіць гэта ў тых месцах, дзе размешчаны спецыяльныя пасты.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.