Вы тут

За словам — справы


Учора пачаўся трохдзённы візіт у нашу краіну прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа.

Высокага госця ў аэрапорце асабіста сустрэў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

11-26

Пазней адбыліся перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэм'ер-міністрам Пакістана. Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў вузкім складзе заявіў: ён разлічвае, што візіт прэм'ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан выльецца ў стварэнне трывалай базы двухбаковага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Навазу Шарыфу за абавязковасць. «Мы дамовіліся ў гэты дзень і ў гэты час сустрэцца ў Мінску, і дзякуючы таму, што вы ўмееце трымацца свайго слова, мы з вамі ў гэты дзень і ў гэты час сустракаемся ў Мінску», — сказаў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што на сустрэчы ў Ісламабадзе бакі дамовіліся, што гэты візіт будзе насычаны эканамічнымі мерапрыемствамі і выльецца ў стварэнне трывалай дагаворна-прававой базы паміж дзяржавамі. «Так яно і атрымалася. Мы маем намер па выніках перагавораў падпісаць паўтара дзясятка дакументаў», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што бакі сур'ёзна працавалі над падрыхтоўкай гэтага візіту. Пакістан наведалі прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі, міністры, у Беларусі пабывалі члены ўрада Пакістана, бізнесмены для вывучэння краіны з тым, каб пасля на найвышэйшым узроўні былі прыняты сур'ёзныя рашэнні.

«Наша павага да вас у Беларусі бязмерная. Вы той палітык, які можа быць прыкладам для любога палітыка ў свеце, і для мяне ў тым ліку. Ваша жыццё — гэта барацьба, гэта імкненне да тых мэт, якія вы ставілі перад сваёй камандай, перад сваёй партыяй, перад сваімі калегамі. Вашаму палітычнаму жыццю можа пазайздросціць любы. Вы прызнаны лідар народаў Пакістана, і мы гэтак жа вас сустракаем у Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Наваз Шарыф адзначыў, што ў Пакістане вельмі цёпла ўспрынялі нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі. «Вы паклалі пачатак дружбе паміж нашымі краінамі, і сёння мы разглядаем наш візіт як працяг і далейшае ўмацаванне нашай дружбы», — падкрэсліў ён, звяртаючыся да беларускага лідара.

Прэм'ер-міністр Пакістана запрасіў Прэзідэнта Беларусі яшчэ раз наведаць гэтую краіну. «Цяпер, калі нашы адносіны становяцца ўсё больш трывалымі, я лічу, што нам трэба часцей сустракацца», — лічыць Наваз Шарыф.

Учора ж падпiсаны Дагавор аб дружбе i супрацоўнiцтве памiж Беларуссю i Пакiстанам. Подпiсы пад дакументам паставiлi Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка i прэм'ер-мiнiстр Пакiстана Наваз Шарыф.

У прысутнасцi Аляксандра Лукашэнкi i Наваза Шарыфа падпiсаны таксама шэраг дакументаў у сферы гуманiтарнага i рэгiянальнага супрацоўнiцтва.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.