Вы тут

«Камароўка» будзе працаваць з 7 раніцы


А фермеры змогуць рэалізоўваць прадукцыю без абмежаванняў па часе

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй ДАМАРАЦКІ, які адказваў на тэлефанаванні мінчан у мінулую суботу, адзначыў, што колькасць званкоў на «прамую лінію» з мая знізілася ўтрая. На яго думку, гэта сведчыць аб тым, што «прамыя лініі» садзейнічаюць хуткаму вырашэнню пытанняў.

Адзін са званкоў паступіў ад дырэктара сталічнага ўнітарнага прадпрыемства. Ён збіраецца стварыць на Камароўскім рынку некалькі аб'ектаў грамадскага харчавання, развіваць беларускую кухню. Пры складанні дагавора паміж прадпрымальнікам і прадпрыемствам «Мінскі Камароўскі рынак» паўсталі некаторыя няўвязкі. Прасіў дапамагчы. На наступным тыдні з бакамі сустрэнуцца спецыялісты дзяржмаёмасці і дапамогуць улічыць у дакуменце і прапановы прадпрымальніка, і інтарэсы Камароўскага рынку.

Многія тэлефанавалі і прасілі змяніць рэжым працы рынкаў, пачынаць яе раней, бо ўдзень закупляць прадукты цяжка праз моцную спёку. Гэтае пытанне было вырашана адразу ж. Цяпер Камароўскі рынак будзе даступны для пакупнікоў з 7 гадзін раніцы. Таксама ў фермераў з'явілася магчымасць гандляваць сваёй прадукцыяй не да пэўнай гадзіны, а да таго часу, пакуль яна не будзе прададзена.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.