Вы тут

Спораўскія сенакосы


Касі, каса, ляці, мяч, па балоце!

І не верыцца ўжо, што сёлетні чэмпіянат па ручным кашэнні ў Бярозаўскім раёне стаў дзясятым па ліку. Здаецца, зусім нядаўна на здзітаўскім балоце сабралася некалькі каманд удзельнікаў, а журналістаў айчынных і замежных тады наехала значна больш, чым касцоў. Яно і зразумела, такое спаборніцтва абяцала пэўную экзотыку ды відовішча, бо ўдзельнік мусіў касіць траву, стоячы па калена ў вадзе. Цяпер жа далёка не кожны нават сельскі жыхар умее правільна касу трымаць. А ўжо каб касіць чыста, роўна, прыгожа ў складаных умовах, асаблівае майстэрства патрабуецца. І тады, першы раз, касцы не падвялі шматлікіх гледачоў. А за дзесяцігоддзе іх майстэрства, несумненна, вырасла.

12-30

Яго і прадэманстравалі на гэты раз аж 29 каманд з Беларусі, Польшчы, Германіі. «Спораўскія сенакосы» — не толькі спаборніцтва, гэта найперш экалагічны фестываль, галоўным героем якога становіцца балота», — падкрэсліў яго нязменны арганізатар, дырэктар рэспубліканскага біялагічнага заказніка «Спораўскі» Вадзім ПРАТАСЕВІЧ.

Тэзіс аб тым, што балота — наша вялікая каштоўнасць і яго трэба ўсяляк захоўваць, можна было пачуць альбо прачытаць на кожным кроку, дзе ладзіўся фэст. У тым ліку для таго, каб звярнуць увагу грамадства на праблемы «лёгкіх Еўропы», і праводзяцца падобныя акцыі.

12-291

Настрой імпрэзе стварылі самадзейныя артысты з Бярозаўшчыны. Для гледачоў, якія не спалохаліся 37-градуснай спёкі, варта было спяваць і танчыць. Ужо стала традыцыяй разам з чэмпіянатам па кашэнні балота праводзіць спаборніцтвы па футболе на балоце. Гэта вам не па стадыёне мяч ганяць! Тут поле больш складанае, і трэба праявіць спартыўную моц.

Але ж самым прыгожым момантам фестывалю, вядома, стала сама касьба. Калі касцы выстраіліся ў рад і па камандзе зашумела пад пракосамі трава, стала ясна, што майстэрства дзядоў і прадзедаў жывое ў нашых мясцінах.

Першае месца журы фестывалю аддало камандзе «Картузіяне» з Бярозы. Яны, дарэчы, і летась выйгралі чэмпіянат. Але і астатнія ўдзельнікі выступілі годна ды прыгожа.

12-281

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Бярозаўскі раён

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.