Вы тут

Юань ускалыхнуў фінансавыя рынкі


Народны банк Кітая абвясціў аб зніжэнні афіцыйнага курсу юаня на 1,9%. Як паведамляе агенцтва Blооmbеrg, гэтае зніжэнне з'яўляецца самым рэзкім са студзеня 1994 года. Народны банк Кітая назваў змяненне курсу аднаразовай карэкцыяй, паабяцаўшы падтрымліваць стабільны курс на разумным узроўні і ўмацоўваць ролю рынкавых фактараў у яго вызначэнні. У заяве рэгулятара гаворыцца, што гандаль Кітая таварамі стварае высокія лішкі, а эфектыўны курс юаня моцны ў параўнанні з большасцю сусветных валют. У сувязі з гэтым для падтрымкі нацыянальнага рынку было прынята рашэнне аб паслабленні нацыянальнай валюты. Па словах экспертаў, апытаных агенцтвам Blооmbеrg, мера па зніжэнні курсу юаня накіравана на падтрымку экспарцёраў. Згодна з раней апублікаванымі звесткамі, экспарт Кітая ў ліпені ўпаў на 8,3% у сувязі са скарачэннем попыту з боку ключавых гандлёвых партнёраў — Еўрасаюза, ЗША і Японіі. Між тым, сусветны рынак ужо адрэагаваў на дэвальвацыю юаня — кошты на нафту ідуць уніз, курс долара расце ў адносінах да сусветных валют.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».