Вы тут

На Аўгустоўскім канале згуляюць у «балотны футбол»


А таксама паплывуць «на чым папала». Дзе і калі? У раёне шлюза «Дамброўка» 22 жніўня ў рамках традыцыйнага фестывалю народнай творчасці «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў».

«Балотны футбол» — від актыўнага адпачынку, які даўно практыкуецца ў іншых краінах, нават праводзіцца чэмпіянат свету. Замест натуральнай ці штучнай травы — гразь, а футбольныя бутсы гульцам заменяць боты...

Усім ахвотным таксама прапануецца паўдзельнічаць у абласным спартыўным свяце «Плаванне «на чым папала». Плавальны сродак можна змайстраваць з любых матэрыялаў, галоўнае — каб гэтае «судна» трымалася на вадзе. Колькасць членаў экіпажа (на кожным павінна быць выратавальная камізэлька) не абмяжоўваецца. Найлепшыя экіпажы ўзнагародзяць прызамі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 18 жніўня ўключна па факсе 77-37-98, на электронную пошту grodno_tourіsm@tut.by альбо па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 19.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.