Вы тут

У Еўропе ўсталявалася анамальная спякота


Аранжавы код метэанебяспекі абвешчаны ў Аўстрыі, Венгрыі, Польшчы і Чэхіі. На тэрыторыі Польшчы тэмпература дасягае 38 градусаў па Цэльсію, у выніку чаго ў сталіцы краіны змялела Вісла. Каб зняць нагрузку з энергасістэмы, нацыянальны пастаўшчык электраэнергіі вымушаны раз у некалькі гадзін адключаць электрычнасць заводам і буйным прадпрыемствам. Засуха ўжо сур'ёзна адбілася на многіх сельскагаспадарчых раёнах краіны. У Аўстрыі два дні таму была адзначана тэмпература 40 градусаў. Па звестках аўстрыйскага гідраметэацэнтра, гэта самая высокая тэмпература, зарэгістраваная за апошнія 248 гадоў. Такая ж гарачыня стаіць і ў Чэхіі. У Славакіі за апошнія двое сутак служба выратавання атрымала 729 выклікаў, звязаных з перагрэвам, цеплавымі ўдарамі або ўзгараннямі ў выніку анамальнага надвор'я. Тэмпература ў краіне дасягае 35-37 градусаў. У Іспаніі з прычыны засухі і спёкі пачаліся лясныя пажары. Прыкладна паўтары тысячы чалавек давялося эвакуяваць з найбліжэйшых раёнаў, больш за 50 тысяч гектараў знішчана агнём. Нават у паўночнай Швецыі адзначана рэкордная для гэтых краёў тэмпература. Паказанні мясцовых тэрмометраў дасягаюць 30 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.