Вы тут

Наш надзейны партнёр у Азіі


Беларусь і Пакістан з пачатку года падпісалі каля 40 пагадненняў у розных сферах.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бачыць усе перадумовы для павелічэння беларуска-пакістанскага тавараабароту да $1 млрд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

[caption id="attachment_95862" align="alignnone" width="600"]12-39 Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф падчас наведвання выстаўкі беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак.[/caption]

Прэзідэнт нагадаў, што такая мэта была пастаўлена падчас яго нядаўняга візіту ў Пакістан. «Для гэтага ёсць усе перадумовы, ёсць тыя тавары, у якіх маем патрэбу мы і ў якіх мае патрэбу Пакістан, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Нам трэба паставіць перад сабой мэту, калі казаць аб колькасных параметрах, павялічыць тавараабарот да мільярда долараў». Беларускі лідар дадаў, што ёсць усе ўмовы для нарошчвання тавараабароту. «Да гэтага часу ён быў зусім невялікім — $50-65 млн у год, — сказаў ён. — Цяпер намецілася пазітыўная дынаміка росту. Я абсалютна перакананы, што гэты форум будзе садзейнічаць не толькі значнаму нарошчванню нашага тавараабароту сёлета, але і павелічэнню яго на працягу найбліжэйшых гадоў».

У эканамічных адносінах Беларусі і Пакістана намецілася тэндэнцыя да паступовага пераходу ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі, у чым зацікаўлены абодва бакі. «Беларусь вітае падпісанне ў маі бягучага года ў Ісламабадзе двух пагадненняў, якія прадугледжваюць стварэнне ўмоў для паўнавартаснага развіцця двухбаковых адносін у галіне прамысловай кааперацыі і сельскай гаспадаркі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — «Нашы краіны могуць узмацніць узаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, лагістыцы, сувязі, біятэхналогіях. Беларускі бок зацікаўлены таксама ў развіцці сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Пакістан і пакістанскія прадпрымальнікі могуць разлічваць на Беларусь, краіну ў цэнтры Еўропы. «Калі вы хочаце працаваць у Еўразійскім эканамічным саюзе, на яго прасторы, у Еўрапейскім саюзе, вы можаце цалкам разлічваць на Беларусь. Мы створым для вашага бізнесу, для вашых прадпрымальнікаў неабходныя ўмовы для такой працы», — сказаў беларускі лідар, дадаўшы, што дакладна гэтак жа з тэрыторыі Беларусі працуе Кітайская Народная Рэспубліка.

Прэзідэнт запрасіў прадстаўнікоў пакістанскіх дзелавых колаў больш дэталёва азнаёміцца як з патэнцыялам Беларусі, так і, у прыватнасці, з патэнцыялам індустрыяльнага парка «Вялікі камень», дзе будуць стварацца вытворчасці ў галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Беларусь таксама запрашае прадстаўнікоў дзелавых колаў да супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў. «Развіваючы гандлёва-эканамічныя і інвестыцыйныя адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам, варта заўсёды мець на ўвазе тыя велізарныя перспектывы, якія нясе ў сабе іх рэгіянальны і глабальны кантэкст», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт запэўніў пакістанскіх калег і ўдзельнікаў форуму, што ў бізнесменаў Пакістана ніколі не будзе праблем з контрагентамі ў Беларусі. «Мы заўсёды вам дапаможам, падкажам і будзем гарантаваць вашы інтарэсы. Вы можаце быць упэўнены, што вас ніхто тут не падмане. Калі вы жадаеце сумленна і прынцыпова працаваць і мы дамовімся, то будзем свята выконваць гэтыя дамоўленасці», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«У гэты няпросты час Беларусь і Пакістан на сістэмнай аснове прыкладаюць намаганні для ўмацавання міру і стабільнасці ў Еўразіі, ператварэння рэгіёна ў зону ўстойлівага развіцця і працвітання», — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што падчас праведзеных напярэдадні перагавораў з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам ішла гаворка ў тым ліку аб тытанічнай ролі і вялікіх намаганнях, якія робіць Пакістан у барацьбе з тэрарызмам, дзеля стабільнасці ў тым складаным рэгіёне, у якім размешчана гэтая краіна.

«Гэта сотні мільёнаў долараў, а можа, і мільярды. Ацаніць цяжка. Але самае галоўнае — Пакістан нясе немалыя страты, губляе найлепшых сваіх ваенных, спецыялістаў. Гэта неацэнны, каласальны ўклад Ісламскай Рэспублікі Пакістан, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта датычыцца ўсіх, і мы павінны быць удзячны за тыя намаганні кіраўніцтву Пакістана». Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёлетні год стаў знакавым для беларуска-пакістанскіх адносін. Створаны трывалы падмурак для збліжэння краін у самых розных сферах — палітыцы, эканоміцы, навуцы, адукацыі, культуры. «Беларусь лічыць Пакістан сваім надзейным партнёрам у Азіяцкім рэгіёне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».