Вы тут

Амбіцыйныя мэты


Сёлетні год стане сімвалічным для беларуска-пакістанскіх адносін.

Такую думку кіраўнік беларускага ўрада Андрэй Кабякоў выказаў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У гэтым годзе мы закладваем трывалы падмурак для збліжэння нашых эканамічных адносін. Перакананы, праз год мы выйдзем на зусім новы ўзровень», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Садзейнічаць гэтаму будзе найперш стварэнне сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У Мінску 7 жніўня бягучага года адбылося яе першае пасяджэнне. «Высокі ўзровень сустаршынь камісіі з'яўляецца залогам хуткага і эфектыўнага вырашэння тых пытанняў, якія ўзнікаюць у гандлёва-эканамічнай сферы», — лічыць беларускі прэм'ер.

Існаванне гэтага інстытута, упэўнены Андрэй Кабякоў, будзе садзейнічаць і таму, што бакі ў найбліжэйшы час радыкальна павялічаць гандлёва-эканамічны абарот. На яго думку, $58 млн тавараабароту, які склаўся па выніках 2014 года, далёка не адпавядаюць патэнцыяльным магчымасцям бакоў. «Я лічу, што мы павінны ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты. Стратэгічны характар адносін паміж нашымі краінамі дасць магчымасць забяспечыць рост па ключавых напрамках нашага супрацоўніцтва», — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?