Вы тут

У Маларыцкім раёне знайшлі астанкі 9 чалавек


Устаноўлена, што гэта салдаты, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Весці раскопкі ў Мокранскім сельсавеце вайскоўцам 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна дапамагалі хлопцы з расійскага пошукавага атрада «Уралец». Як паведамілі ў Маларыцкім райваенкамаце, выяўлены таксама фрагменты асабістых рэчаў чырвонаармейцаў і партызан, чатыры медальёны, два з якіх, магчыма, удасца прачытаць.

У чэрвені на тэрыторыі Хаціслаўскага сельсавета Маларытчыны былі знойдзены астанкі 11 чырвонаармейцаў. Перапахаванне пройдзе восенню ля Кургана Славы на ўскраіне вёскі Хаціслаў з усімі воінскімі ўшанаваннямі. Чакаецца прыезд сваякоў загінулых байцоў, чые асабістыя даныя ўжо ўстаноўлены.

Надзея ПАЎЛАВА

dryla@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.