Вы тут

У поўным аб'ёме


забяспечаны падручнікамі школьнікі да пачатку новага навучальнага года.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі доктар педагагічных навук Людміла ХУДЗЕНКА.

Паводле яе слоў, у новым навучальным годзе ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе выкарыстоўвацца 499 найменняў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. З іх 249 найменняў — ва ўстановах з беларускай і 250 — з рускай мовамі навучання.

Сярод навучальных дапаможнікаў ёсць выдадзеныя ўпершыню. Гэта навучальныя дапаможнікі па кітайскай мове для 10-га класа, па нямецкай і французскай мовах для 7-га класа гімназій, па англійскай — для 11-га класа гімназій. Таксама выдадзена 14 найменняў навучальных дапаможнікаў, выкананых на аснове рэльефна-кропкавай сістэмы Брайля для дзяцей з парушэннем зроку. Падрыхтаваны да выдання рабочы сшытак для пяцікласнікаў па новым навучальным прадмеце — «Мастацтва. Айчынная і сусветная мастацкая культура».

Да 1 верасня перавыдадзена 103 найменні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Паводле слоў Людмілы Худзенкі, з кожным новым перавыданнем навучальны дапаможнік становіцца лепшым. «Арганізуецца ўся неабходная праверка ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Усе атрыманыя ад педагогаў заўвагі паступаюць у Нацыянальны інстытут адукацыі, навучальнае выданне дапрацоўваецца і карэктуецца»,— адзначыла Людміла Худзенка.

Увогуле, тэрмін выкарыстання падручнікаў складае ад 4 да 7 гадоў. Гэта залежыць ад колькасці вучэбных гадзін, адведзеных на той ці іншы прадмет. «Калі навучальны прадмет вывучаецца 1-2 гадзіны на тыдзень, то тэрмін выкарыстання падручніка складае 5 гадоў. Калі на вывучэнне прадмета адведзена 4 і больш гадзін, выданне выкарыстоўваецца 4 гады, а тыя, якія неабходны вучням для работы ў класе (напрыклад, зборнікі задач і падручнікі па працоўным навучанні для хлопчыкаў і дзяўчынак), выкарыстоўваюцца на працягу 7 гадоў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну падручнікі перавыдаюцца»,— адзначыланачальнік упраўлення навучальнага кнігавыдання Нацыянальнага інстытута адукацыі Алена СІГАЕВА.

Спецыялісты таксама развеялі міф наконт таго, што ў школах выкарыстоўваюцца састарэлыя падручнікі. Штогод Міністэрствам адукацыі зацвярджаецца дакумент з пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, прыдатных да выкарыстання ў новым навучальным годзе. Калі падручнік папярэдняга года выдання не пазначаны ў гэтым пераліку, ён падлягае спісанню і не выдаецца дзецям.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?