Вы тут

Лесвіца ў неба


Пад назвай «Паслухмяныя Богу» праходзіла X Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Браславе. Быць на ёй мне давялося ўпершыню. Моладзь з'ехалася ў Санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Я адправілася туды разам з прадстаўнікамі сваёй парафіі з вёскі Параф'янава. Было нас 10 чалавек. У першы дзень, адразу пасля рэгістрацыі, мы вырашылі агледзець маляўнічае наваколле. Убачылі Браслаўскія азёры, злазілі на Замкавую гару. Вядома, сфатаграфаваліся на памяць. Але самае цікавае чакала нас наперадзе.

Без имени-1

На працягу чатырох дзён сустрэчы праходзілі канферэнцыі, дзе ксёндз Аляксей разважаў, як жа быць паслухмянымі Богу. Расказваў цікавыя гісторыі, задаваў нам пытанні. На кожнай Святой імшы ўсе прысутныя разам слухалі Божае слова, шчырымі малітвамі і спевамі праслаўлялі нябеснага Айца. Падчас катэхэзы мы вучылі хрысціянскія песні, танцы, таксама глядзелі відэаролікі, дзе людзі з розных куткоў свету распавядалі аб тым, як яны павярнуліся да Бога. Нашы аніматары дзялілі нас на невялічкія групы, і мы, пазнаёміўшыся адно з адным, дружна выконвалі творчыя заданні, пераадольвалі розныя перашкоды падчас гульняў.

Па вечарах уся моладзь адпачывала пад спевы музычных гуртоў. Я адкрыла для сябе новы хрысціянскі гурт «Рыбы». Спадабаўся творчы запал музыкантаў, духоўная насычанасць іх песень. Таму адразу пасля канцэрта папрасіла заснавальніцу гэтай музычнай суполкі Алену больш падрабязна расказаць мне пра іх.

— Мы праводзім малітвы, адарацыі, служым на рэкалекцыях, сустрэчах моладзі, ездзім з Айцом Аляксандрам па турмах. Чаму «Рыбы»? Гэта на самай справе смешная гісторыя. Наш барабаншчык, калі ствараў сваю групу ў сацыяльнай сетцы, каб мы маглі абменьвацца інфармацыяй, перапісвацца паміж сабой, хацеў назваць яе «Грыбы». Памыліўся адной літарай — і атрымалася «Рыбы». Потым мы знайшлі ў гэтым глыбокі сэнс. Даведаліся, што ёсць шмат хрысціянскага сімвалізму, які датычыцца менавіта рыб.

Галоўную мэту сустрэчы мы выканалі. Моладзь, якая сабралася ў Браславе дзеля таго, каб разам ушанаваць Бога, паразважаць над Божым словам, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, а таксама карысна правесці час, склала адзіную хрысціянскую супольнасць. Кожны з нас узбагаціўся духоўна і, дзякуючы супольнай малітве, умацаваў сваю веру.

Юлія ЯНУКОВІЧ, выпускніца 11-га класа Параф'янаўскай СШ Докшыцкага раёна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».