Вы тут

Выбраць тавар у інтэрнэце – проста...


Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу маладых распрацоўшчыкаў, праграмістаў і стартапераў «Тэлекам Ідэя». Усяго з больш чым 300 заявак у заключную частку конкурсу прайшло 35 праектаў, распрацаваных студэнтамі, маладымі навукоўцамі, навуковымі калектывамі і прадпрымальнікамі-пачаткоўцамі з СНД. Беларусь была прадстаўлена ў фінале сямю камандамі.

Сярод пераможцаў аказаліся два беларускія праекты. Беларускі стартап Merіtale у гэтым годзе выйграе ўсе конкурсы запар. У маі хлопцы сталі прызёрамі Хакатона БДУ, у чэрвені ўзялі нацыянальную прэмію Belarus Startup 2015, а ў ліпені перамаглі ў Міжнародным конкурсе «Тэлекам Ідэя — 2015» (намінацыя «RETAІLTech»). Што ж прыдумала маладая каманда з Мінска?

Merіtale (www.merіtale.com) — гэта сэрвіс па зборы і апрацоўцы водгукаў, які спрашчае выбар тавараў у інтэрнэце. З дапамогай спецыяльных алгарытмаў ён здольны адлюстраваць на адной старонцы меркаванне ўсяго інтэрнэту аб любым тавары і сэканоміць такім чынам час патэнцыйнага пакупніка. Галоўнай узнагародай для аўтараў стартапа пасля перамогі ў Маскве стала запрашэнне ў інавацыйны адукацыйны тур у Ізраіль. Акрамя гэтага, каманда атрымала права прадставіць свой праект на разгляд экспертаў МТС і партнёраў. Зараз ён праходзіць закрытае тэсціраванне. А ўвосень гэтага года каманда плануе выхад на рынак і першыя продажы.

А сэрвіс для выбару і планавання анлайн-навучання PUSHka, таксама распрацаваны ў Мінску, быў адзначаны спецыяльным прызам ад расійскай Вышэйшай школы маркетынгу і развіцця бізнесу. Аўтары праекта заручыліся пажыццёвай неабмежаванай падтрымкай з боку ментараў.

Сярод пераможцаў фіналу — сістэма спадарожнікавай сувязі Yalіny, камп'ютарны інтэрфейс для пацыентаў, якія не могуць рухацца, «Медхелпер», «экалагічны» мабільны дадатак «Вырасці сваё дрэва», платформа для самастойнага стварэння інтэрактыўнага кросплатформеннага мультыэкраннага адукацыйнага кантэнту Edugame Creator, мабільны дадатак Cardberry для зручнага выкарыстання дысконтных карт, платформа для аддаленай ідэнтыфікацыі дакументаў, якія сведчаць асобу, CheckU і мабільны дадатак «Персанальная сістэма камерцыйнага ўліку электраэнергіі».

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.