Вы тут

Пад кантролем


Незадэкларавалі больш за 260 тысяч еўра.

У пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» супрацоўнікі Брэсцкай мытні канфіскавалі больш за 260 тысяч еўра, якія грамадзяне ўвозілі ў краіну з парушэннем парадку перасоўвання наяўных грашовых сродкаў праз мытную граніцу.

— Падчас кантролю тавараў у пасажыраў цягніка «Варшава — Мінск» у двух жыхароў сталіцы 1971 і 1981 гадоў нараджэння былі знойдзены буйныя сумы незадэклараванай валюты. Грамадзяне ехалі ў адным купэ і заявілі супрацоўнікам мытні аб адсутнасці тавараў для асабістага карыстання, у тым ліку наяўных грашовых сродкаў, якія падлягаюць дэклараванню, — распавялі падрабязнасці ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта. — З мэтай праверкі захавання заканадаўства было прынята рашэнне аб правядзенні мытнага агляду багажу пасажыраў. У выніку ў дарожных сумках была выяўлена ўтоеная ад мытнага кантролю замежная валюта. У 44-гадовага мінчаніна знаходзілася пры сабе звыш 150 тысяч еўра, а 33-гадовы грамадзянін спрабаваў незаконна перамясціць праз мытную граніцу 119 тысяч еўра. Грашовыя сродкі ў памеры, які перавышае ў эквіваленце 10 тысяч долараў ЗША, канфіскаваны мытняй да рашэння суда. У адносінах да ўладальнікаў валюты распачаты адміністрацыйныя працэсы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.