Вы тут

Вясковы карнавал веласіпедыстаў


У Полацкім раёне прайшоў велакарнавал.

«Лета ў разгары— круці педалі». У ім бралі ўдзел больш за 50 аматараў катацца на веласіпедах розных узростаў.

13-42

— Незвычайнае мерапрыемства адбылося ў вёсцы Фарынава. Журы выбрала пераможцаў у намінацыях: «За нацыянальны каларыт», «Найлепшы дзіцячы веласіпед», «Экавеласіпед», «Веласіпед-казка»...— паведаміла «Звяздзе» Валянціна Уласенка, прэс-сакратар Полацкага райвыканкама.

У выніку былі адзначаны хлопчык у вобразе індзейца, сямейны экіпаж, нявеста на ровары... Дыплом атрымала і самая юная 5-гадовая ўдзельніца карнавалу, таксама падзякавалі камандзе ветэранаў.

Безимени-2

Потым правялі конкурсы паядання на хуткасць клёцак, лоўлі карасёў, «Залаты голас Фарынава», «Смачныя аладкі ад любімай бабулі», працавала «Акадэмія творчасці»... Майстры на вачах гледачоў выразалі фігуры з дрэва. Усе ахвотныя змаглі атрымаць урокі танцаў. Прэзентавалі лагатып вёскі, які ў перспектыве будзе выкарыстоўвацца ў якасці турыстычнага брэнда.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.