Агарод на акне


Хатнія фермы выратуюць чалавецтва ад харчовага крызісу?

Насельніцтва Зямлі імкліва расце з кожным годам. Актыўна развіваецца сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць, таму што трэба ўсё больш ежы, каб пракарміць чалавецтва. Але зразумела, што рана ці позна наступіць момант, калі ежы на ўсіх папросту не хопіць. І гаворка ідзе не толькі пра народы бедных краін, якім і так жывецца несалодка, але і пра развітыя дзяржавы.

13-6

Харчовы крызіс — гэта толькі пытанне часу. І лепш ужо цяпер пачынаць шукаць альтэрнатыўныя спосабы вырошчвання ежы. Кампанія Phіlіps добра знаёма спажыўцу дзякуючы сваёй бытавой тэхніцы. Менавіта інжынеры гэтай нідэрландскай кампаніі прапанавалі свой варыянт вырашэння праблемы недахопу харчавання: вы можаце вырошчваць ежу ў сябе дома пры дапамозе асаблівай LED-падсветкі, якая замяняе раслінам сонечнае святло.

Phіlіps ужо пабудавала і запусціла невялікую ферму GrowWіse Cіty ў Нідэрландах, дзе на плошчы каля 230 квадратных метраў спецыялісты кампаніі распрацоўваюць схемы росту сельскагаспадарчых культур пад святлом LED-лямпаў. Патэнцыйна гэтая распрацоўка дазволіць фермерам будучыні вырошчваць ежу круглы год, нягледзячы на ўмовы надвор'я і іншыя знешнія фактары, якія часам прыводзяць да страты ўраджаю. Кожная расліна патрабуе індывідуальнай наладкі сістэмы асвятлення. Менавіта на рашэнне гэтага пытання ў супрацоўнікаў фермы ідзе асноўная частка працоўнага часу. Гародніна на ферме расце без выкарыстання якіх-небудзь пестыцыдаў, што, зразумела, парадуе аматараў арганічнай ежы.

У памяшканні фермы восем пакояў. Кожны з іх — з розным кліматам, запоўнены чатырохпавярховымі стойкамі з усталяванымі на іх фірменнымі LED-лямпамі GreenPower. Навукоўцы вырошчваюць у асноўным розную салату, а таксама клубніцы. Але ўжо ў найбліжэйшы час яны пераключаць сваю ўвагу на больш каштоўныя культуры накшталт бульбы і пшаніцы. «Наша задача заключаецца ў тым, каб распрацаваць тэхналогію, якая дазволіць людзям вырошчваць смачную і здаровую ежу дзе заўгодна. Наша методыка прадугледжвае шкодныя выкіды ў атмасферу, якія-небудзь адходы або выдаткі на транспарціроўку гародніны. Плюс да ўсяго гэтая тэхналогія практычна не расходуе ваду і зямлю», — распавядае ў прэс-рэлізе кіраўнік праекта Гус ван дэр Фельтц.

Але, як было сказана вышэй, справа не толькі ў тым, каб вырасціць смачную і карысную ежу. Найперш праект накіраваны на прадухіленне харчовага крызісу на нашай планеце. Хто ведае, можа быць, у будучыні ў кожнага з нас дома будзе падобная міні-ферма са свежымі і карыснымі прадуктамі.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.