Вы тут

Узважаная, адказная журналістыка


Гэта той крытэрый, які вызначае папулярнасць у чытачоў і гледачоў.

Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства звярнула ўвагу, што СМІ самастойныя ў сваёй рэдакцыйнай палітыцы і закон забараняе ўмяшанне ў яе. «Але самая галоўная задача, якая сёння ёсць у нашага інфармацыйнага поля, — у поўным аб'ёме забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне дакладнай і поўнай інфармацыі, а таксама прыцягнуць іх на выбарчыя ўчасткі. Сёння беларусы не безуважныя да сваёй будучыні і да выбару гэтай будучыні», — лічыць Лілія Ананіч.

Пры гэтым, па яе словах, рэдакцыям не варта апускацца да «жаўцізны», якую эксплуатуюць асобныя інтэрнэт-рэсурсы. «Думаю, што ўзважаная, адказная журналістыка — той крытэрый, які вызначае папулярнасць у аўдыторыі чытачоў і гледачоў, — сказала Лілія Ананіч. — Першыя радкі публікацыі альбо сюжэту адразу паказваюць, што журналіст хоча сказаць свайму гледачу, слухачу, чытачу».

Па словах міністра, беларуская інтэрнэт-прастора ўвогуле прыслухоўваецца да патрабаванняў заканадаўства. Закон аб сродках масавай інфармацыі, які ў абноўленым выглядзе працуе з 1 студзеня 2015 года, увёў адказнасць інтэрнэт-рэсурсаў за інфармацыю, якая распаўсюджваецца. «26 інтэрнэт-рэсурсаў прыпынілі, спынілі сваё існаванне з прычыны распаўсюджвання інфармацыі, якая супярэчыць заканадаўству краіны», — заўважыла Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, гэта ў першую чаргу звязана з фактамі выяўлення інфармацыі пра наркотыкі, неналежнай рэкламай лекавых сродкаў, ужываннем ненарматыўнай лексікі. «Зараз актывізавалі сваю работу рэспубліканская і галіновыя камісіі па вызначэнні ў друкаванай прадукцыі прыкмет наяўнасці экстрэмісцкай дзейнасці, і мы бачым, што шэраг рашэнняў ужо прыняты ў судовых інстанцыях. Інтэрнэт-прастора сёння прыслухоўваецца да патрабаванняў заканадаўства, але рана казаць пра тое, што закон аб СМІ ў поўным аб'ёме ўсімі рэсурсамі выконваецца», — сказала міністр.

Па яе словах, тое, што кожнае рашэнне, якое выносіцца Міністэрствам інфармацыі, актыўна абмяркоўваецца на форумах і ў сацыяльных сетках, сведчыць: грамадства не абыякавае да існуючых працэсаў. «Неабыякавыя і грамадзяне, якія звяртаюцца, пішуць у Міністэрства інфармацыі, адзначаючы на тых ці іншых рэсурсах праявы той ці іншай дэструктыўнай інфармацыі», — адзначыла Лілія Ананіч.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.