Вы тут

Дрон злятае па замову


У Сінгапуры з'явіліся беспілотныя лятальныя апараты, якія могуць замяніць афіцыянтаў у рэстаранах. Дроны Іnfіnіum Robotіcs, што могуць пераносіць да двух кілаграмаў ежы і напояў, павінны з'явіцца ў адным з мясцовых бараў да канца 2015 года.

13-2

Беспілотныя робаты кіруюцца камп'ютарнай праграмай і арыентуюцца ў прасторы з дапамогай інфрачырвоных датчыкаў. Акрамя таго, кожны з іх камплектуецца камерамі, а шрубы абаронены рашоткамі. Выкарыстоўваць робатаў было вырашана праз недахоп абслуговага персаналу ў галіне: дэфіцыт афіцыянтаў у краіне складае каля 7 тысяч чалавек. Адзначаецца, што мясцовая моладзь не імкнецца працаваць у рэстаранах з прычыны невысокіх заробкаў.

Эдвард Чыа, кіраўнік сеткі рэстаранаў, у якой працуе 90 афіцыянтаў, заявіў, што дроны дазволяць скараціць колькасць персаналу ва ўстановах да 40 чалавек. Свабодных афіцыянтаў ён плануе задзейнічаць у якасці кухараў і барменаў. Але цалкам пазбавіцца ад абслуговага персаналу не ўдасца, таму што дроны могуць толькі дастаўляць ежу — афіцыянтам усё роўна давядзецца расстаўляць стравы з робатаў на сталы.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?