Вы тут

Па каштоўныя металы — на астэроід


Шукальнікам скарбаў не варта глядзець толькі сабе пад ногі: неба таксама поўнае багаццяў. Нядаўна міма Зямлі праляцеў астэроід пад назвай 2011 UW158. Касмічны камень каля паўкіламетра ў даўжыню можа ўтрымліваць каштоўныя металы на агульную суму ад 300 мільярдаў да 5,4 трыльёна долараў. Такія высновы былі атрыманы з дапамогай анлайн-тэлескопа Slooh.

13-7

Астэроід, які пранёсся за два з паловай мільёны кіламетраў ад Зямлі (у шэсць разоў далей за Месяц), нельга было ўбачыць няўзброеным вокам. Спектр адлюстраванага ім святла паказвае на тое, што ён складаецца з металаў. Навукоўцы падлічылі, што астэроід можа змяшчаць да 90 мільёнаў метрычных тон плаціны і іншых каштоўных металаў.

Прамысловае асваенне астэроідаў можа стаць прыбытковым бізнесам для прыватных карпарацый. У той час, як гравітацыя Зямлі «перацягнула« цяжкія металы глыбока ў ядро планеты, што робіць іх вельмі рэдкімі ў павярхоўным пласце, яны вельмі распаўсюджаны ў менш масіўных астэроідах. І некаторыя кампаніі ўжо прынялі гэта да ведама. Так, нядаўна кампанія Planetary Resources запусціла з МКС свой касмічны карабель з мэтай тэсціравання і адпрацоўкі тэхналогій пазаземнай разведкі. У лістападзе 2014 года зонд ESA «Філы» змог паспяхова прызямліцца на камету, чым падарыў вялікія надзеі «касмічным шахцёрам» з Planetary Resources і Deep Space Іndustrіes.

Астэроід 2011 UW158 зноў прыблізіцца да Зямлі ў 2017 годзе, але, акрамя яго, ёсць яшчэ мноства іншых «каштоўных камянёў», якія лятаюць вакол нашай планеты і чакаюць, калі мы іх даследуем.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.