Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У пачатку тыдня ўсё будзе ісці добра, можна нават сказаць, што па плане. Вы будзеце пажынаць плады сваёй дзейнасці, зможаце атрымаць асалоду ад прыемнай кампаніі і дастатку. Але калі вы дамагліся поспеху за кошт іншага чалавека, шляхам падману і інтрыг, то радасць і адчуванне поўнага задавальнення будуць нядоўгімі. Увесь вынік вашых дзеянняў сыдзе на нішто, вы рызыкуеце пазбавіцца сваіх зберажэнняў і дасягнутых пазіцый. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя.

ЦЯЛЕЦ. Давядзецца пазмагацца за месца пад сонцам, ваша жыццё поўнае выпрабаванняў і прыгод, але вы зможаце пераадолець адны і справіцца з другімі. Спатрэбіцца стараннасць і ўважлівае стаўленне да пытанняў матэрыяльнага характару. З'явіцца неабходнасць перагледзець свой бюджэт, зменшыць выдаткі. Фінансавае становішча стабільнае, але не варта правяраць яго на трываласць, таму паспрабуйце не ўлазіць у даўгі і не рабіць лішніх расходаў. Канец тыдня прынясе доўгачаканы поспех, зможаце справіцца з усімі праблемамі, якія наваліліся на вас у пачатку тыдня.

БЛІЗНЯТЫ. Вельмі спрыяльны тыдзень. Прачнуцца новыя імкненні, вы літаральна загарыцеся ўнутраным агнём і пачняце актыўную дзейнасць у новым для вас кірунку. Энергія, якой будзе хоць адбаўляй, знойдзе свой выхад, што дазволіць рэалізаваць сябе, вырашыць пытанні, якія назапасіліся, пазбавіцца ад праблем, навесці парадак у справах, а калі ў вас былі ідэі і планы, то пачаць іх актыўна рэалізоўваць. Усё гэта ў першую чаргу станоўча адаб'ецца на матэрыяльным дабрабыце.

РАК. Варта разабрацца ў сваіх эмоцыях і пачуццях, прычым зрабіць гэта неабходна самастойна, бо дапамагчы ў такім пытанні мала хто можа. Чужыя парады будуць толькі аддаляць вас ад разумення самога сябе. Правядзіце час у адзіноце — і адкрыеце новыя крыніцы сілы і натхнення, што дазволіць вярнуцца да жыцця і з новым напорам ўзяцца за любыя справы. У сярэдзіне тыдня з'явіцца шанц паказаць сябе з найлепшага боку на працы, атрымаць адабрэнне начальства і матэрыяльнае ўзнагароджанне.

ЛЕЎ. Вы адчуваеце страту, пустэчу ўнутры сябе, што выклікана неспрыяльнымі падзеямі ў асабістым жыцці, але вы схільны перабольшваць трагізм сітуацыі. Развеяцца і пераключыцца на іншы рытм дапаможа падарожжа, настрой сам палепшыцца, і негатыўныя ўспаміны сыдуць у мінулае. Праўда, у другой палове тыдня магчыма сутыкненне інтарэсаў і нават сварка. Старайцеся доўга не затрымлівацца на адным месцы, бо вы проста прыцягваеце да сябе розныя негатыўныя падзеі.

ДЗЕВА. Вашы дзеянні могуць разыходзіцца з вашымі жаданнямі. Такая дваістая пазіцыя не прыносіць ні станоўчага выніку, ні маральнага задавальнення. Нельга ісці ў разрэз з самім сабой і дзейнічаць супраць жаданняў і пачуццяў — гэта ні да чаго не прывядзе. Трэба навучыцца дасягаць гармоніі з сабой і навакольным светам. Толькі ў гэтым выпадку ваша дзейнасць будзе плённай, а яе вынікі прынясуць задавальненне. Не імкніцеся дзейнічаць насуперак або праз сілу, падумайце, ці варта наогул напружвацца ў такім выпадку.

ШАЛІ. Падзеі тыдня будуць звязаны ў першую чаргу з эмацыйнай сферай. Парыў, падобны вясноваму, закране душу. У гэты момант цалкам магчыма і закахацца, але, на жаль, узаемнасці і сямейнага шчасця здабыць не ўдасца. Затое гэта спрыяльны час для таго, каб заняцца сабой, пачытаць цікавую кнігу, зрабіць самааналіз або проста прысвяціць час сабе. Добра ў гэтыя дні даецца навучанне і дэманстрацыя сваіх навыкаў. Можна разлічваць на павышэнне.

СКАРПІЁН. У пачатку тыдня ўстрымайцеся ад якіх-небудзь актыўных дзеянняў. Проста назірайце за тым, як працякаюць падзеі вакол вас, а калі вы задумалі нешта здзейсніць, то трэба чакаць прыдатнага моманту. Вельмі спрыяльная сярэдзіна тыдня, якая дазволіць дасягнуць пастаўленых мэт і змяніць жыццё ў бок паступовага паляпшэння і выхаду з крызісу, які наспявае. Хоць сітуацыя пачне выпраўляцца вельмі плаўна, вам будзе ўласцівы стан радасці і нават у некаторай ступені эйфарыі.

СТРАЛЕЦ. Вы імкняцеся да матэрыяльнага дабрабыту, вас наведвае мноства ідэй, але вы губляецеся ў іх, не можаце зразумець, за што ўзяцца ў першую чаргу. У зносінах імпульсіўныя, пераменлівыя, што неспрыяльна адбіваецца на далейшым развіцці любой справы. З другой паловы тыдня зможаце перавесці сваю актыўнасць у дзелавое рэчышча, узяцца за канкрэтныя дзеянні і гэтым дасягнуць поспеху. На канец тыдня добра запланаваць святы, вечарынкі і проста сустрэчы з сябрамі.

КАЗЯРОГ. Тыдзень звязаны са стратай і расчараваннем і ў сабе, і ва ўсім навакольным свеце. Можаце стаць ахвярай чужой змовы ці проста быць агаворанымі. На асабістым фронце набліжаецца негатыўная хваля, магчымае расстанне калі не фізічнае, то духоўнае: перастанеце разумець адно аднаго, і нават размаўляць не будзе пра што. Можа наведаць адчуванне безвыходнасці, адзіноты. Але, як і любая падзея, гэты перыяд часовы. Дастаткова толькі азірнуцца і ўважліва прыгледзецца, і зразумееце, што ў вашым жыцці ёсць месца для радасці.

ВАДАЛЕЙ. Неабходна праявіць цярпенне, бо матэрыяльны дабрабыт, які зусім побач, часова затрымліваецца. Магчымы юрыдычныя спрэчкі, з вынікам як на вашу карысць, так і супраць вас. Хаджэнне па інстанцыях можа запатрабаваць шмат часу і сіл, але гэта неабходны этап, які трэба прайсці для таго, каб прывесці ўсе справы ў адпаведнасць з законам. У такім выпадку зможаце разлічваць на спакойнае жыццё і атрыманне пладоў ад сваёй дзейнасці. Не спяшайцеся і дзейнічайце разумна.

РЫБЫ. Актыўныя пачынанні патрабуюць уважлівага асэнсавання. Вы імкняцеся дасягнуць адразу ўсяго, будуеце планы, марыце, укладваеце ў гэта сілы, найперш эмацыйныя, а часам і непасрэдна фізічныя. Але можаце не атрымаць належнага выніку з прычыны таго, што занадта заўзята ўзяліся за справу. Неабходна спыніцца і дазволіць усім працэсам прайсці без вашага кантролю, аслабіць хватку. Гэта дасць магчымасць навакольным адпачыць ад вас, а вам — паразважаць над сэнсам быцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».