Вы тут

Размовы — без абмежаванняў


16 жніўня больш як 5,3 мільёна чалавек змогуць размаўляць унутры сеткі МТС абсалютна бясплатна і без абмежаванняў. Дзень бясплатных зносін — ініцыятыва мабільнага аператара.

Акцыя распаўсюджваецца на кожнага абанента МТС незалежна ад таго, на які тарыфны план ён падключаны. Для таго, каб скарыстацца бонусам, неабходна проста адправіць запыт USSD *775 #, пасля чаго на нумар абанента паступіць SMS-пацверджанне таго, што ўдзел у акцыі актываваны, і размовы з абанентамі МТС будуць бясплатнымі на працягу ўсёй нядзелі з 00:00 да 23:59.

Актываваць бонус можна ўжо пачынаючы з 12 жніўня, аднак дзейнічаць акцыя пачне ў нядзелю. Акрамя гэтага, у суботу і нядзелю пры тэлефанаванні ў цэнтр калектыўнага карыстання МТС абаненты будуць чуць напамін пра дзень бясплатных размоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».