Вы тут

Шукайце «зебру» каля школы


Сталічная дзяржаўтаінспекцыя правяла абследаванне вулічна-дарожнай сеткі, якая прылягае да школ і дашкольных устаноў.

— У выніку распрацаваны мерапрыемствы па ўдасканаленні арганізацыі дарожнага руху і папярэджанні дзіцячага траўматызму, — паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. — У прыватнасці, падрыхтаваны прапановы па абсталяванні 18 новых нерэгулюемых пешаходных пераходаў. За летні час многія кіроўцы адвыклі ад прысутнасці паблізу школ дзяцей, хаця першае верасня зусім хутка. Таму мы заклікаем іх быць максімальна ўважлівымі і зніжаць хуткасць паблізу пешаходных пераходаў. Звяртаемся таксама да бацькоў: правядзіце сваё дзіця па бяспечным маршруце, не кідайце маленькіх дзетак адных. Калі бачыце недахопы ў арганізацыі дарожнага руху, лічыце, што маршрут дзіцяці да школы можна зрабіць яшчэ больш бяспечным, пазваніце ў дзяжурную часць ДАІ па нумары: 222 17 17. Па кожнай канструктыўнай прапанове будуць прымацца канкрэтныя рашэнні.

Дарэчы

З пачатку года ў сталіцы пабудавана 25 святлафорных аб'ектаў, у 35 месцах усталяваны штучныя няроўнасці на праезнай частцы з абмежаваннем хуткаснага рэжыму да 40 кіламетраў у гадзіну. Для павышэння ўзроўню інфармаванасці кіроўцаў, бяспекі руху школьнікаў паблізу ўстаноў адукацыі ўсталяваны інфармацыйныя шчыты «Увага, дзеці», «Школа».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.