Вы тут

Я ў вікінгі пайшоў бы


Адміністрацыя каледжа ў нарвежскім горадзе Сельюр абвясціла аб адкрыцці курсаў вікінгаў, на якіх студэнтаў навучаць каваць мячы, вырабляць ювелірныя ўпрыгажэнні і рабіць саламяныя дахі. Акрамя таго, на курсах пакажуць, як кіраваць караблямі вікінгаў, пазнаёмяць з мастацтвам керамікі і дрэваапрацоўкай. З'яўленне гэтага адукацыйнага напрамку звязана з павялічаным у апошні час у Нарвегіі інтарэсам да тэмы рыцарства і сярэднявечча.

14-1

Дырэктар каледжа Арве Хасбі распавёў, што навучальная ўстанова ўжо атрымала мноства заявак ад ахвотнікаў прайсці курс вікінгаў. «Некаторыя зацікавіліся гэтай тэмай пасля прагляду серыялаў, іншыя жадаюць засвоіць тое ці іншае рамяство. Мы даем якасную адукацыю і, калі людзі абяруць яе дзякуючы серыялам, будзем толькі шчаслівыя», — адзначыў Хасбі. Выданне The Local удакладняе, што тэма вікінгаў у апошнія гады стала папулярнай шмат у чым дзякуючы серыялам «Вікінгі» і «Гульня прастолаў».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.