Дзень


Дзень тыдня як вызначальны фактар у лёсе чалавека.

Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што ў сістэме светапоглядных уяўленняў беларусаў кожны дзень тыдня быў надзелены характэрнымі рысамі. Так, нашы продкі маглі прадказваць будучыню чалавека і па тым, у які дзень тыдня ён нарадзіўся. Прапануем вам параўнаць рысы свайго характару ў залежнасці ад дня вашага нараджэння.

Народжаным у панядзелак не па плячы вялікія справы. Але ж характар у гэтых людзей, як правіла, рашучы і ўпарты. Многае ў іх жыцці залежыць ад настрою. Калі вы будзеце чапляцца да такога чалавека з маральнымі павучаннямі, то натыкнецеся на жалезабетонную сцяну, а ў крайніх выпадках знойдзеце ў ім ворага. Народжаныя ў панядзелак любяць пагаварыць, але найбольш за ўсё яны любяць, каб іх слухалі і перыядычна хвалілі. Не даюць у доўг і пра свае даўгі хутка забываюцца, пры гэтым заўсёды прыкмячаюць промахі і хібы іншых. Народжаныя ў панядзелак ядуць шмат мяса, любяць кветкі. Аднак тыя, хто нарадзіўся бліжэй да вечара, мякчэйшыя па натуры і больш душэўныя.

Народжаныя ў аўторак найчасцей сутулыя, смуглыя, з кароткай спартыўнай стрыжкай, крыху неахайныя. Аматары складаць байкі, у іх адсутнічае пачуццё сарамлівасці, таму здрады іх не здзіўляюць. Любяць спрэчкі. У той жа час яны адважныя, сваіх у бядзе не кінуць, абавязкова прыйдуць на дапамогу. Доўгажыхары, можа быць, таму што ўмеюць у жыцці прыстасоўвацца. Да старасці гэтыя людзі дасягаюць вызначаных поспехаў, запасаюць добры капітал, але знешне аб іх такога не падумаеш, бо яны ўмеюць маўчаць. Іх замкнёнасць, панурасць не адштурхоўваюць, а прыцягваюць да сябе, таму што іх прымаюць за самавітых, надзейных людзей.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».