Вы тут

Гірай б'е рэкорды


Імя гродзенскага гіравіка пяты раз у Кнізе рэкордаў Гінэса.

Сертыфікаты Кнігі рэкордаў Гінэса атрымаў некалькі дзён таму электрагазазваршчык ААТ «Гроднапрамбуд» Яўген НАЗАРЭВІЧ. У штаб-кватэрах гэтага славутага выдання ў Нью-Ёрку і Лондане афіцыйна пацвердзілі два сусветныя дасягненні беларускага гіравіка, якія ў красавіку сёлетняга года былі ўстаноўлены ў Гродне ў прысутнасці міжнародных суддзяў.

Безимени-3

 

У Кнігу рэкордаў Гінэса Яўген Назарэвіч упершыню трапіў у маі мінулага года, а два апошнія рэкорды (сёлета ў красавіку) раздзяліла ўсяго некалькі дзён. Першы — у жыме: напераменку левай і правай рукой гродзенец за гадзіну 1335 разоў падняў 24-кілаграмовую гіру. А другі — у рыўку: зноў жа мяняючы рукі, ён выканаў 1400 пад'ёмаў гіры. Такім чынам, агульная вага падчас устанаўлення апошняга рэкорду склала 33 тоны 600 кілаграмаў!

Дарэчы, акрамя пяці асабістых рэкордаў, у Яўгена ёсць столькі ж калектыўных, калі некалькі соцень спартсменаў сінхронна падымаюць гіру на час. Такія дасягненні таксама ўшанаваны Кнігай рэкордаў Гінэса. Грашовых прэмій пры гэтым не прадугледжана, але затое які гонар!

А пра матэрыяльнае стымуляванне здаровага ладу жыцця, заняткаў спортам паклапаціліся на прадпрыемстве «Гроднапрамбуд»: у калектыўным дагаворы пазначылі, што работнік, які стаў прызёрам чэмпіянату свету ці Еўропы, устанавіў рэкорд, атрымлівае даволі значную прэмію.

Каб не сурочыць, Яўген Назарэвіч лічыць за лепшае не гаварыць пра новыя рэкорды. Але, зразумела, спыняцца на дасягнутым не збіраецца. Цяпер у вольны ад работы час ён рыхтуецца да чэмпіянату свету, на які ў кастрычніку збяруцца ў Гродне самыя моцныя гіравікі планеты.

Можа, хтосьці захоча таксама заняцца гіравым спортам, але не ведае, з чаго пачаць?

— Калі ласка, звяртайцеся, і я ахвотна падзялюся сваім вопытам, — прапануе рэкардсмен.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Фота Сяр­гея ГАЎ­РЫЦ­КА­ГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».