Вы тут

Мабільнік і спёка несумяшчальныя


Калі вы знаходзіцеся за рулём аўто.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць кантроль за кіроўцамі, якія размаўляюць падчас руху па мабільным тэлефоне. Толькі ў мінулым месяцы за гэтае парушэнне ў Мінску было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці каля 400 кіроўцаў,  паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Выкарыстанне мабільнага тэлефона падчас руху прыводзіць да няўважлівасці пры манеўраванні, назіраецца хаатычная манера язды, ігнараванне знакаў і дарожнай разметкі. За парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам (за выключэннем вадзіцеляў транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння), правілаў карыстання радыё- і тэлефоннай сувяззю падчас руху на яе накладваецца штраф памерам да 2 базавых велічынь, за паўторнае такое парушэнне цягам года — штраф памерам ад 2 да 8 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.