Вы тут

Імёны будуць жыць вечна


У расійскім Белгарадзе ўбачыла свет унікальная кніга «Засталіся маладымі». Аўтарскі калектыў не толькі ўзнавіў ход знакамітай Прохараўскай бітвы, якая адбылася ў ліпені 1943 года, але і склаў даволі вялікія спісы загінулых салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.

Прохараўку называюць трэцім ратным полем — пасля Кулікова і Барадзіна. Падчас Курскай бітвы ў смяротным паядынку тут сышліся буйныя танкавыя злучэнні ваюючых бакоў. У задымленым небе лютавала штурмавая нямецкая авіяцыя. Ад бесперапыннага ліўню густа падаючых бомбаў, снарадаў і мін зямля цяжка скаланалася, хадзіла хадуном, уставала на дыбы ад выбухаў.

Вось што ўспамінаў камандзір танкавага ўзвода Аляксей Іларыёнаў: «Дзень пераўтварыўся ў ноч, зямля злучылася з небам. Танк ішоў на танк. 60 машын падпалкоўніка Тарасава рынуліся на поле Прохараўскае і ўсе да адзінага згарэлі ў сустрэчным баі. Гэта было пекла!»

Падобныя адчуванні і ў нямецкага танкіста Вільгельма Роса: «Усюды палаючыя танкі, з якіх выскокваюць людзі ў палаючых чорных камбінезонах... Грукат, выбухі, парахавы смурод... Злавесная карціна».

Перамога ў бітве на Курскай дузе дазволіла Чырвонай Арміі вырваць, нарэшце, у немцаў стратэгічную ініцыятыву і дабіцца карэннага пералому ў ваенным супрацьстаянні. Гітлераўскі вермахт нават не падумваў больш ні пра якія аперацыі і, як цяжкапаранены звер, вымушаны быў, драпежна агрызаючыся, марудна адпаўзаць на захад, у сваё логава.

Гісторыкі лічаць Прохараўскае поле самай вялікай брацкай магілай Другой сусветнай вайны. Вядома, нямала там і беларусаў. Імёны нашых землякоў увекавечаны ў журботных спісах загінулых воінаў у кнізе «Засталіся маладымі».

Анатоль БРУЦКІ

г. Віцебск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?