Вы тут

Джо Лін Цёрнер пераедзе ў Беларусь?


Экс-вакаліст легендарных рок-гуртоў «Deep Purple» і «Raіnbow» Джо Лін Цёрнер заявіў, што збіраецца змяніць месца жыхарства і пераехаць у Беларусь. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў Сімферопалі.

14-191

«Планую пераехаць у Беларусь. На жаль, я не камфортна адчуваю сябе ў ЗША. І не згодны з палітычнымі рашэннямі краіны. Яна зараз не тая, у якой выхоўваў мяне бацька. Таму я знайшоў для сябе новы дом у іншай частцы свету», — адзначыў у размове з журналістамі амерыканскі спявак. Таксама ён расказаў, што рашэнне змяніць краіну падтрымала яго жонка.

Як паведамляе РІА «Навіны», Цёрнер і гурт «T.O.P. Gun» далі згоду і пацверджанне на арганізацыю канцэртаў у Крыме 13, 14 і 15 жніўня. Выступленні пройдуць у Феадосіі, Севастопалі і Ялце. Дапамагаць спеваку будуць музыканты з Санкт-Пецярбурга, з якімі Цёрнер грае ўжо каля 5 гадоў. Напярэдадні спявак прыбыў у Крым, дзе мае намер не толькі правесці канцэрты, але і адпачыць пару дзён.

Джо Лін Цёрнер таксама прадэманстраваў значок з расійскай сімволікай на сваёй камізэльцы, адзначыўшы, што носіць яго не для таго, каб спадабацца прысутным: «Я нашу яго, таму што сапраўды жыву гэтым. Я слухаю выступы лідараў розных краін, але адзіны, з прамовамі якога я згодны, — гэта расійскі лідар. У мяне ў Расіі вельмі шмат сяброў», — сказаў артыст.

Джо Лін Цёрнер — амерыканскі спявак і аўтар песень, удзельнічаў у запісе больш за 70 альбомаў. Доўгі час працаваў сумесна з гітарыстам Рычы Блэкмарам у «Deep Purple» і «Raіnbow». У пачатку 1980-х гадоў песні «Raіnbow» з удзелам Цёрнера трапілі ў першыя дзясяткі ў чартах радыёстанцый свету.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.