Вы тут

Адразу тры вяселлі згулялі ў Белтэлерадыёкампаніі


Жнівень — традыцыйны вясельны месяц. Тэлевядучыя медыяхолдынга не застаюцца ў баку ад гэтай тэндэнцыі: у выхадныя адразу тры вяселлі адсвяткавалі нашы калегі.

14-18

Абмяняліся кольцамі вядучая праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» Вольга Рыжыкава і прадстаўнік Беларусі на конкурсе «Еўрабачанне-2014», вядучы шоу «Я магу!» Тэа (Юрый Вашчук). Вясельная цырымонія прайшла ў гасцініцы «Пекін» у Мінску. Таксама выйшла замуж вядучая «Панарамы» і «Навін» на «Беларусь 1» чароўная Паліна Шуба. Сваю сям'ю стварыла і карэспандэнт аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэленавін медыяхолдынга Улада Карніцкая.

Характэрна, што першымі аб гэтых выдатных падзеях паведамілі ў сацыяльных сетках запрошаныя на ўрачыстасць госці, а не самі маладыя.

На гэтым вясельны бум у Белтэлерадыёкампаніі не заканчваецца. Сачыце за навінамі!

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.