Вы тут

Дзень тыдня, як вызначальны фактар у лёсе чалавека (заканчэнне)


* Чамусьці лічылася, што людзі, народжаныя ў сераду, недаўгавечныя. Калі ж пры падтрымцы Нябёсаў, бацькоў і ўласных сіл пяройдуць небяспечную «мяжу свайго жыцця», то пражывуць доўга. Той, хто нарадзіўся ў сераду, як правіла, прыгожы, статны, самалюбівы, шчыры, валодае лёгкім норавам. Для сямейнага жыцця не бывае чалавека лепшага. Пры ўсіх сваіх выдатных якасцях у душы яны нешчаслівыя і самотныя, але ўсё ж пакорліва нясуць свой крыж і кладуць жыццё на алтар сям'і. Праўда, у ёй іх часта крыўдзяць. Што тычыцца багацця, то яго проста няма: яно не прыжываецца побач з гэтымі людзьмі. Пра іх гаварылі так: «Бо ў сераду раніцай нарадзіўся».

*Людзі, народжаныя ў чацвер, маюць прыгожую знешнасць: светлы твар са здаровай чырванню, ясныя вочы. Галаву носяць з гонарам і годнасцю. Не просяць у пазыку, лепш будуць галадаць, не распіхваюць іншых локцямі дзеля сваёй кар'еры, не чытаюць маралі. Любяць водную стыхію і, як правіла, добра плаваюць. Смачна гатуюць і любяць прымаць гасцей, добра спяваюць... Народжаныя ў чацвер — сапраўдныя сябры, клапатлівыя бацькі і маці. Утульнасць і спакой шануюць найбольш за ўсё.

*Народжаныя ў пятніцу — добрыя, адкрытыя, творчыя людзі. Любяць музыку, літаратуру, спрабуюць пісаць самі, добра малююць, іграюць на музычных інструментах. Калі атрымліваюць добрую адукацыю, то дасягаюць вызначаных вышынь. Яны здольныя на гераічныя ўчынкі, але найбольш у іх развіта пачуццё спачування слабым і бездапаможным.

*Народжаныя ў суботу меланхалічныя, некалькі ўзлаваныя, бурклівыя, аднак пасля выплеску гневу стараюцца хутчэй загладзіць сваю віну. Яны не супраць пажывіцца за чужы кошт, лічаць сябе вельмі разумнымі, таму рэдка слухаюць чужыя парады. Да старасці выглядаюць стройнымі, нават хударлявымі, не любяць прыбірацца, іх адрознівае старамодная вопратка. Гавораць, што не ў адзенні шчасце. Калі змогуць прасякнуцца павагай да сваіх продкаў, «каранёў», то маюць шанц атрымаць вялізную «спадчыну» — здольнасць займацца знахарствам або лячыць людзей і жывёлу.

* Калі чалавек нарадзіўся ў нядзелю, то ў яго моцны анёл-ахоўнік. Таму сярод народжаных у гэты дзень шмат людзей са шчаслівым лёсам. Сярод іх найбольш за ўсё начальнікаў, навукоўцаў, палкаводцаў, музыкаў, мастакоў. Калі раптам яны цяжка хварэюць, то ў самы крытычны момант у іх адкрываецца другое дыханне. Сярод доўгажыхароў планеты — тыя, хто нарадзіўся ў нядзелю. Пра такіх людзей казалі: «У яго руках жыве шчасце». Ім вераць, на іх спадзяюцца, ім ахвотна пазычаюць, прабачаюць любыя правіннасці, бо іх нельга не любіць. Яны мімаволі ўпрыгожваюць наша жыццё, як букет кветак на стале.

Янка Крук, Аксана Катовіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».