Вы тут

На мiжнародным узроўнi


Пройдзе чарговы перапiс насельнiцтва.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца жнiўня прадставiць задуму правядзення перапiсу насельнiцтва краiны, якi пройдзе ў 2019 годзе. Такую задачу кiраўнiк дзяржавы паставiў, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Iну Мядзведзеву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзiдэнт паставiў строгiя задачы па эканомii сродкаў пры правядзеннi гэтага перапiсу. Ён таксама даручыў прапрацаваць пытаннi правядзення перапiсу ўласнымi сiламi работнiкаў органаў дзяржаўнага кiравання i мясцовых Саветаў. Такiм чынам, перапiс павiнен быць праведзены на мiжнародным узроўнi, але пры максiмальным знiжэннi затрат на яго.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што ў краiне дастаткова сiл i сродкаў, каб зрабiць усё якасна i своечасова, аднак галоўнае — падысцi да пытання па-зямному i па-гаспадарску.

Перапiс насельнiцтва пройдзе па той схеме i з дапамогай тых метадаў, якiя прапануюць урад i Белстат, зыходзячы з рэалiй сённяшняга дня. Аляксандр Лукашэнка даручыў у самыя кароткiя тэрмiны прадставiць новую задуму правядзення перапiсу.

Як далажыла Iна Мядзведзева, Эканамiчным i сацыяльным саветам ААН прынята рэзалюцыя аб праграме правядзення перапiсу насельнiцтва i жыллёвага фонду да 2020 года. У Беларусi перапiс праводзiцца раз у 10 гадоў i ў год, якi заканчваецца на 9. Такiм чынам, наступны перапiс насельнiцтва будзе праводзiцца ў 2019 годзе.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.